1 октября 2022, суббота10:47

Общество

Пералётныя птушкі вяртаюцца на Палессе

9 марта 2016, 17:02

На Століншчыну варочаюцца з цёплых краін дзікія гусі і качкі, ляцяць журавы. Гэтых птушак бачылі і чулі многія палешукі ў першыя дні сакавіка, аб чым падзяліліся з карэспандэнтам сайта.

“У выхадныя сям’ёй ездзілі да возера, што сярод лесу за нашай вёскай,  – распавяла Медиа-Полесью жыхарка Столінскага раёна Ганна Вішнеўская. – Чулі курлыканне журавоў, саміх жа птушак не бачылі. Ад іх курлыкання яшчэ больш адчуваецца надыход вясны”.

Чула галасы журавоў не толькі сям’я Ганны Вішнеўскай. Многія палешукі, гледзячы ў хмурае і зацягнутае хмарамі неба, чулі іх крык у накірунку балота Марочна, некаторыя бачылі клін дзікіх гусей.

З пачаткам вясны грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прапануе палешукам далучыцца да чарговага сезону міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”, каб прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей, дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Пачынаючы з сакавіка і да канца мая кожны можа намаляваць карту вясны і вяртання птушак з выраю.

– Некаторыя людзі дзівяцца: “Як адно маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае?» Але часта менавіта назіранні не звязаных з арніталогіяй людзей становяцца насамрэч каштоўнай крыніцай інфармацыі па міграцыі птушак і зменам у іх штогадовых падарожжах. Давайце разам назіраць, як пералётныя птушкі вяртаюцца дадому! Далучайцеся і далучайце сяброў. Нават калі вы дагэтуль не захапляліся птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дарэчы, вясна для гэтага – самы спрыяльны час, – запрашае супрацоўнік па развіцці АПБ, каардынатар “Жывой вясны” па Беларусі Карына Салавей.

Вестунамі “Жывой вясны” ў гэтым сезоне абраны пяць птушак: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свігуль, звычайная зязюля, шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую карту – такім чынам людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-карту падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе станавіцца больш і карта будзе змяняцца. Так стане відавочна, калі прыйшла сапраўдная вясна.

Для таго, каб прыняць удзел у кампаніі, патрэбна, як толькі ўбачыце ці пачуеце птушак “Жывой вясны”, зарэгістраваць свае назіранні. Зрабіць гэта можна на сайце “Жывой вясны”, праз СМС-паведамленне на нумар 0841 (абавязкова указаць сваё імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), напісаць сваё назіранне ў суполках арганізацыі ў сацыяльных сетках.  

Складанне карты – адзін з асноўных момантаў “Жывой вясны”. Таксама ў межах кампаніі ў розных краінах ладзіцца шмат экскурсій і назіранняў за птушкамі, прэзентацыі і экалагічныя гульні ў школах. Кожны можа далучыцца да мерапрыемстваў свайго рэгіёна ці арганізаваць уласнае.

Арганізацыя таксама праводзіць конкурс фотаздымкаў і малюнкаў: «Лепшае фота «Жывой вясны» (не мае ўзроставых абмежаванняў) і «Ідэальны сад для птушак» (конкурс малюнкаў для дзяцей да 16 гадоў).

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации, БелТА
Фото с сайта: 63.fair.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото Пинского райисполкома
Фото из соцсетей
Фото Пинский погранотряд
Индивидуальный предприниматель Татьяна Андрушкевич не прячется - торгует бойко

В стране и мире

Фото: iStock
Фото: Getty Images
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Скриншот брифинга
Скриншот трансляции
Фото: офис Тихановской
Здание МИД Армении. Фото: пресс-служба МИД Армении
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: 4esnok.by

Полешуки

Новости компаний

В фокусе - Полесье

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x