28 марта 2024, четверг21:46

Культура

Пінчукі віншуюць адзін-аднаго адмысловымі паштоўкамі

8 декабря 2017, 11:41

Паштоўка “Пінск. Прывітанне з Беларусі” разыходзіцца па ўсім свеце.

Летам Медыя-Палессе пісала як на інтэрнэт-платформе talaka.by ініцыятыўная група збірала грошы на выданне паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі”.

Аўтары праекту запусцілі серыю паштовак па тэме гарады Беларусі. Пінск быў чарговым горадам у калекцыі.

На знешнем баку паштовай карткі намаляваныя каляровыя графічныя выявы пяці гістарычных будынкаў сталіцы Палесся: палац Бутрымовічаў, касцёл Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі, калегіум езуітаў, касцёл Карла Барамея і гарадская забудова. На адваротным баку – касцёл Святога Станіслава.

Сродкі былі сабраныя, і тыраж пінскіх паштовак надрукаваны.

Аднак праект атрымаў незвычайны працяг. Андрэй Берднік, адміністратар суполкі “Па-першае, я з Пінска” у сацыяльнай сетцы facebook пачаў дасылаць паштовыя карткі з вершамі і каляднымі віншаваннямі пінчукам, якія жывуць за межамі Беларусі. Умова атрымання карткі – адрасат павінен выкласці фота ў суполцы “Па-першае, я з Пінска”.

Паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі” ужо трапіла ва ўкраінскія Чаркасы, у Вільню і Амстэрдам.

Дарэчы, замовіць арыгінальныя беларускія паштовыя карткі можна тут


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя