20 января 2021, среда01:31

Запись

Піншчына “пусцілася” ў свята

2 июля 2012, 21:04

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя афіцыйнаму Дню Незалежнасці, на Піншчыне пачаліся 1 ліпеня.

Старт святочнай кампаніі быў дадзены ў мястэчку Лагішын, што ў 30 кіламетрах ад Пінска. Жыхарам была прадстаўлена канцэртная праграма “Ганаруся табою, Беларусь сінявокая”.

Усё пачалося з ускладання вянкоў да брацкай магілы і шэсця святочнай калоны да мясцовага стадыёну. Перад прысутнымі з прамовай выступіў старшыня Пінскага раённага выканаўчага камітэту Валерый Рыбкавец, які, дарэчы, родам з Лагішына. Святочны дзень завяршаў канцэрт спалучаны з акцыяй “Праспяваем гімн разам” і феерверк.

2 ліпеня “святочны фронт” дасягнуў сталіцы Палесся. На вечар запланаваны канцэрт беларускай спявачкі Ірыны Дарафеевай "Полёт над Ойкуменой", у якім, між іншым, удзельнічаюць артысты Дзмітрый Пенкрат, Яўген Слуцкі (пераможца конкурсу “Акадэмія талентаў”), Алена Бярэзіна і група "Форс-минор". Артысты выступяць на сцэне ГДК, што на плошчы Леніна.

Кульмінацыя святкавання Дня Незалежнасці будзе, як і па ўсёй краіне, 3 ліпеня. Гэты дзень па праграме выглядае традыцыйным і мала чым адрозніваецца ад іншых гарадоў. Усё залежыць ад таго, колькі ў горадзе “рытуальных месцаў” для паклону.

У Пінску а 10-й гадзіне пачнецца ўскладанне кветак ля помніка партызанам, што на вуліцы Першамайскай (каля маленькага рынка). Пасля ўрачыстасці перамесцяцца ў цэнтр. І ўжо ў 11 гадзін чакаецца мітынг з ускладаннем кветак да магілы ваяроў-вызваліцеляў у гарадскім парку культуры і адпачынку. На гэта адведзена 30 хвілін. Далей пачнуцца “ўлюблёныя грамадству” народныя гулянні.

Гараджане, якія зацікаўленыя не толькі ў забавах, могуць прайсці майстар-класы па розных накірунках прафесійнай дзейнасці, альбо азнаёміцца з выставамі творчасці народных майстроў.

Арганізатары абяцаюць прадставіць парад мадэляў і ярмарку прафесій адмыслова для абітурыентаў і іх бацькоў.

Мерапрыемствы традыцыйна будуць адбывацца ў гістарычным цэнтры: вуліца Леніна, пляцоўка каля Дома культуры і гарадскі парк культуры і адпачынку.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Скриншот из видео
Фото используется в качестве иллюстрации, 9111.ru
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Волонтёры БОКК
Фото иллюстрационное, из архива МП
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: «Брестская газета»
Сергей Черненко и Геннадий Трухнов. Фото из личного архива Геннадия Трухнова

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x