16 октября 2021, суббота05:20

Культура

Пінск далучыцца да Міжнароднога дня чытання паэмы “Сымон-музыка”

4 декабря 2015, 11:46

4 снежня ладзіцца Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" прысвечаны 90-м угодкам выхаду твора ў свет. У Пінску далучыцца да акцыі прапануе гарадская дзіцячая бібліятэка.

У гэты дзень у музеі класіка беларускай літаратуры ў Мінску адбудзецца адмысловая імпрэза. Акрамя таго, паэма “Сымон-музыка” прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё «Беларусь». На працягу дня ўрыўкі вядомага твору будуць гучаць па-беларуску,  па-руску, па-ўкраінску, па-казахску, па-англійску і па-іспанску.

Падтрымалі культурніцкую акцыю і ў Пінску. 4 снежня а 16-й гадзіне ў Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдуць чытанні твора народнага паэта Беларусі. Пад час мерапрыемства любы ахвочы можа прачытаць выбраныя ўрыўкі з “Сымона-музыкі”.

Варта адзначыць, што 4 снежня чытаць паэму «Сымон-музыка» будуці і ў іншых краінах.  Свой удзел у сацыяльна-культурнай акцыі падцвердзілі музеі Расіі, Літвы і Украіны, цэнтральная бібліятэка горада Валгаграда і таварыства беларускай культуры «Спадчына» з літоўскага Друскенікая.

Паэма “Сымон-музыка” уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры. Яе вывучаюць у школе. Па яе матывах ставяць спектаклі, ладзяць арт-перфомансы. На аснове паэмы напісаны сімфанічная партытура і опернае лібрэта.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мебель из лозы своими руками

Фото Пинского горисполкома
Снимок носит иллюстративный характер /Фото: sport24.ru
Фото УВД
Фото из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП

Новости компаний

В стране и мире

Фото из архива МП

По итогам трёх кварталов производство сельхозпродукции упало на 6,6%

Производство сельхозпродукции во всех категориях хозяйств упало на 6,6% до 17,7 млрд рублей на фоне более низкого урожая, чем в прошлом году.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x