Реклама Google

Пинск

Пінск стогадовай даўніны – у аэраздымках нямецкіх вайскоўцаў

На фота, зробленых нямецкімі лётчыкамі у 1916 годзе, - салдаты, гараджане, сяляне, вуліцы, будынкі  і краявіды.

Раён Варварынскай царквы

Паштоўкі і фотаздымкі з выявамі Пінска выстаўлены на продаж на інтэрнэт-аўкцыёне eBay. Жыццё пад час акупацыі горада ў часы Першай сусветнай вайны занатоўвалі спецыяльныя акупацыйныя службы.

Раён былога касцёла Святога Станіслава. На фота бачна, як была шчыльна забудавана сённяшняя плошча Леніна, таксама можна ўбачыць страчаныя рэлігійныя пабудовы

Сярод іншых вотаздымакаў на eBay ёсць два унікальных кадра. На іх пілоты люфтвафэ знялі выявы гістарычнага цэнтру горада: район Варварынскай царквы (яна існуе і сёння) і район касцёла Святога Станіслава, які пацярпеў нашмат больш - у савецкія часы былі знесеныя сам касцёл, рынкавая плошча, вялікая сінагога і шматлікія дамкі, атачаўшыя рынкавую плошчу.

Аэраздымкі стогадовай даўніны вельмі якасныя, пры лічбавым павялічэнні на іх бачны падрабязна гарадскія пабудовы.