22 октября 2020, четверг11:55

Культура

Пінскі пісьменнік Павал Ляхновіч стаў лаўрэатам літаратурнай “Мядовай прэміі 2015”

2 марта 2016, 21:22

29 лютага ў Брэсце адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагароды – Павал Ляхновіч атрымаў 16 кілаграмаў сапраўднага беларускага мёду.

Імпрэза адбывалася ў памяшканні грэка-каталіцкага культурницкагага цэнтру. На яе сабраліся літаратары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) з розных гарадоў Берасцейшчыны.

— Гэта было нечакана. Мне проста патэлефанавалі і сказалі: “Віншуем, ты ўганараваны мядовай прэміяй!”. Вось і ўсё. Я, шчыра кажучы, не думаў аб ніякіх прэміях, я проста працаваў, – распавядае спадар Павел.

Даведка МП

Берасцейскую літаратурную “Мядоваую прэмію” заснаваў у 2000 годзе кобрынскі паэт  Мікола Папека, які займаецца пчалярствам. Матар’яльны складнік узнагароды — пуд мёду. Прысуждае прэмію берасцейская суполка СБП. За гэтыя гады пуд мёду атрымалі: Алесь Каско, Аляксей Філатаў, Іван Мельнічук, Алесь Корнеў, Алесь Зайка, Мікола Купрэвіч і іншыя літаратары.

— Летась, ў літаратурным альманаху “Жырандоля”, які выдае Берасцейская філія СБП, было надрукавана маё апавяданне “Гмадло Сакартвэла!” (у перакладзе на беларускую мову “Дзякуй, Грузія”). Аказалася, што яго прызналі найшепшым і вырашылі адзначыць. Прычым, адзначылі не толькі гэты твор, а ўсю маю літаратурную дзейнасць, – працягвае пінскі пісьменнік.

Спадар Павел таксама адзначыў, што яму прыемна, што, атрымаўшы гэтую прэмію ад пісьменнікаў, ён адчуў адказнасць за якасць сваіх твораў.

— Калі б мяне ўзнагародзіла якая іншая структура ці дзяржава, то тагога адчування ў мяне б не было, – падкрэсліў лаўрэат салодкай прэміі.

На пытанне карэспандэнта Медыя-Палесся, што спадар Павел плануе зрабіць з такой колькасцю мёда, ён адказаў, што будзе есці яго з жонкай, частаваць сяброў. І наогул, як дадаў пісьменнік, на частаванне ўжо запісалася чарга ад сяброў і сваякоў.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Фото иллюстративное
Скриншот из видео
Фото иллюстрационное
Фото Пинского лесхоза
Скриншот СТВ
Фото иллюстрационное, ustaliy.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x