29 марта 2024, пятница04:37

Запись

Пінскія каталікі адзначылі свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

16 августа 2014, 15:57

15 жніўня ў пінскай катэдры адбылася святая імша, прысвечаная гэтаму вялікаму хрысціянскаму святу. Пінчане сабраліся, каб у супольнай малітве ўшанаваць памяць Божай Маці.

Дарэчы, пінская катэдра названа ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, таму ў дзень Багародзічнага свята ў ёй можна атрымаць поўны адпуст, то бок індульгенцыю – адпушчэнне Божых караў за здзейсненыя грахі.

У каталікоў у дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя прыносіць  плады новага ўраджаю ў дар касцёлам, прысвечаным Божай маці. Таму пінскія вернікі неслі зёлкі, кветкі, каласы збожжа, садавіну, гародніну, каб ахвяраваць іх на патрэбы свайго храму. Пасля святой імшы звычайна адбываецца эўхарыстычная працэсія, ўдзельнікі якой урачыста праносяць зямныя дары, падрыхтаваныя на пасвячэнне. 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя