24 июня 2021, четверг07:15

Запись

Помніку ў Столінскім раёне можа быць нададзены гісторыка-культурны статус (відэа)

10 декабря 2012, 16:47

Гаворка ідзе пра помнік, устаноўлены ў памяць аб баях у час паўстання 1863 года ў вёсцы Калоднае.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» падрыхтавала прапановы па наданню статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці мясцінам, звязаным з паўстаннем 1863 г. У сувязі з гэтым Беларускай навукова-метадычнай радай пры Міністэрстве культуры былі ўнесены для разгляду ў Савет міністраў прапановы аб магчымасці надання статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей шэрагу помнікам.

У в.Калоднае на месцы баёў паўстанцаў з царскім атрадам у 1863 годзе пастаўлены невялікі абеліск і ўстаноўлены крыж. Таму стараста вёскі і краязнаўца Міхаіл Міхайлавіч Карсека накіраваў у Столінскі райвыканкам  просьбу аб магчымасці надання гэтаму месцу гісторыка-культурнай каштоўнасці, у якой прывёў факты, што пацвярджаюцца матэрыяламі, выкладзенымі ў кнігах А.Т.Федарука «Старинные усадьбы Берестейщины», Л.М.Несцерчука «Замкі, палацы Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў» .

«З аддзела культуры атрымаў адказ, што пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці памятным месцам будзе разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні каардынацыйнага савета па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раёна, – расказаў Міхаіл Карсека. – А 31 кастрычніка прыйшоў ліст за подпісам старшыні райвыканкама, што разгляд майго звароту прадоўжаны да 21 снежня».

Дарэчы, з нагоды 150-годдзя з моманту паўстання 1863 г. статус помнікаў гісторыі мясцовага значэння ўжо набылі магілы паўстанцаў у Косаве і Плябані, а мемарыялу на месцы бітвы пад Мілавідамі нададзены статус помніка гісторыі нацыянальнага значэння.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

В 8 лет учился заново ходить

Фото ГАИ УВД Брестского облисполкома
Фото из архива автора
Наталья снова прибыла на маршрутке в родную Лахву
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: instagram.com

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x