24 октября 2020, суббота17:23

Общество

Пяць дыпломаў прывезлі школьнікі Століншчыны з алімпіяд

16 января 2018, 10:27

Сярод іх чатыры дыпломы ІІІ-й ступені і адзін – І-й.

Як паведамілі Медиа-Полесью у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама, вучні школ Століншчыны паказалі свае веды на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Так, вучаніца 11 класа Фядорскай сярэдняй школы Вікторыя Цярлецкая па выніках абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ўзнагароджана дыпломам І-й ступені. Гэта ўжо не першая перамога Вікторыі на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Два папярэднія гады дзяўчына ўвогуле станавілася пераможцай заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па мове і літаратуры.

Вікторыя Цярлецкая

Як раней адзначала Вікторыя Цярлецкая ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья, яна вельмі ўдзячна свайму настаўніку Надзеі Мікалаеўне Палукошка, якая, пачынаючы з пятага класа, мэтанакіравана займалася з ёй не толькі на ўроках, але і пасля заняткаў у школе. Тандэм удалы: на гэта паказваюць вынікі працы.

Яшчэ адна вучаніца гэтай настаўніцы, 10-класніца Фядорскай сярэдняй школы Вольга Скрабец, на абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры атрымала дыплом ІІІ-й ступені.

Дыпломы ІІІ-й ступені на абласной алімпіядзе па фізіцы атрымалі вучань 10 класа Аздаміцкай СШ Павел Флар’яновіч і вучань 11 класа СШ №1 г.Давыд-Гарадка Уладзіслаў Петравец.  

Вучань 9 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Уладзіслаў Грэчка ўзнагароджаны дыпломам ІІІ-й ступені па выніках абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

Віншуем пераможцаў!

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

А теперь он - чемпион

Каплица сейчас
Фото иллюстративное
Фото иллюстрационное
Фото из открытых источников
Виктор Ярошук
Фото иллюстративное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x