30 октября 2020, пятница13:33

Культура

Пётр Астапчук – «Ганаровы паляшук»

24 сентября 2018, 11:12

Пачэснага звання «Ганаровы паляшук» удастоены Пётр Астапчук са Століншчыны.

Пётр Астапчук – нязменны кіраўнік заслужанага народнага аматарскага ансамбля Столінскага гарадскога Дома культуры.

Пётр Астапчук злева

Ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» створаны пры Столінскім гарадскім Доме культуры ў 1981 годзе. Першапачаткова гэта быў невялікі калектыў, які працаваў пры народнай агітбрыгадзе «Вестуны» і народным ансамблі танца «Рэха».  З цягам часу склад ансамбля павялічваўся. За творчыя дасягненні, высокае выканаўчае майстэрства, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць, уклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага мастацтва ансамблю ў 1992 годзе прысвоена званне «народны», а ў 2004 годзе – «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2009 і ў 2013 гадах ансамбль пацвердзіў званне «Заслужаны».

Ансамбль «Выцінанка» на сцэне Столінскага ГДК . Фота з архіва Медиа-Полесья

Рэпертуар ансамбля будуецца на аснове мясцовага фальклору, выконвае ансамбль і эстрадна-папулярную музыку. Кіраўнік ансамбля Пётр Астапчук з’яўляецца аўтарам песень на словы мясцовых паэтаў Ірыны Ляшкевіч «Выразала ночка выцінанку» і Ларысы Вырко «Мелодыя зямлі».

Ансамбль «Выцінанка» удзельнічае ў канцэртах, масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. Неаднаразова даводзілася музыкантам прадстаўляць Століншчыну на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, аглядах і конкурсах. Вясной 2015 года ансамбль «Выцінанка» прадстаўляў Беларусь на Сусветнай выставе «Мілан – Экспа 2015» у г.Мілане (Італія).

Выступленне ансамбля ў Мілане. Фота з сайта expo2015.by

Ансамбль «Выцінанка»  і яго кіраўнік плённа працуюць не адзін дзясятак год. І толькі плённая праца дае такія вынікі, якіх  калектыў ужо дасягнуў у папулярызацыі культуры нашага краю. Званне «Ганаровы паляшук» для Пятра Астапчука – яшчэ адно прызнанне творчай дзейнасці не толькі яго, але і ўсяго ансамбля.

Разам з ім узнагароду атрымаў алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Раман Петрушэнка з Калінкавіч.

Званне «Ганаровы паляшук» прысвойваецца людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускага Палесся, а таксама захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый гэтага рэгіёна. «Ганаровымi палешукамi» названы каля 10 чалавек, сярод іх і  народны майстар Беларусі са Століншчыны Іван Супрунчык, і старшыня СВК «Фядорскі» Рыгор Дзямко. «Ганаровымі палешукамі» з’яўлеюцца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, генеральны дырэктар нацыянальнага парка «Прыпяцкі» Сцяпан Бамбіза, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Міхаіл Фінберг.

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Подбирал ключи, крал «Эфедрин»

Фото иллюстрационное
Виктор Ярошук
Ольга Алексеевна Белоус художественный руководитель «Концертино» с сентября 2016 года
Фото polessu.by
Фото regionavtica.ru
Такой клумба была в августе
Юлия Трусило и Вячеслав Перец. Фото предоставлено Белсату

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x