27 ноября 2020, пятница22:25

Общество

Рабочы МТЗ: Начальства загадала, каб мы галасавалі датэрмінова

28 сентября 2015, 17:57

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся адзін з супрацоўнікаў Мінскага трактарнага завода. Па яго словах, усім, хто жыве ў інтэрнатах, загадалі паўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.

«Перад пачаткам змены майстры ходзяць на «аператыўку» — нешта накшталт кароткай планёркі. І вось сёння наш майстар прыйшоў з «аператыўкі» і кажа, што ім давялі, каб усе, хто жывуць у інтэрнатах, прагаласавалі датэрмінова, будуць правяраць», — кажа Андрэй, рабочы ліцейнага цэху (поўнае імя і кантакт ёсць у Рэдакцыі).

Ён таксама жыве ў інтэрнаце. Але сам сёлета галасаваць увогуле не збіраецца. Наступстваў не баіцца.

«Напэўна, кантраляваць гэта будзе загадчыца — будзе хадзіць па паверхах, прасіць, каб прагаласавалі», — кажа Андрэй.

Па яго словах, на выбарах-2010 загадчыца хадзіла па пакоях інтэрнату, заклікала галасаваць датэрмінова, але гэта не было спушчана зверху кіраўніцтвам, як сёлета.

Дарэчы, ў сакавіку 2015 года паведамлялася, што ў інтэрнатах МТЗ жыве больш за 2,5 тысячы чалавек (без уліку дзяцей).

Паводле закона, змушаць да галасавання забараняецца. Між тым перад кожнымі выбарамі прыходзяць сотні паведамленняў пра змус галасаваць датэрмінова. Для чаго людзей гоняць на датэрміновае галасаванне? Двух варыянтаў адказу тут быць не можа…

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Василия Мацкевича из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото Пинский райисполком
Фото Пинский райисполком
Фото иллюстрационное
Скриншот видео
Фото из архива Медиа-Полесье

Новости компаний

В стране и мире

ПФК ЦСКА
Фото иллюстрационное из открытых источников
Светлана Тихановская / Фото: Фото: Татьяна Зенькович/ЕРА
Фото иллюстрационное
Сергий Лепин. Фото: t.me/kyky_org

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x