29 марта 2024, пятница17:50

Культура

Рэатра-атмасферу стварылі ў Столінскім музеі

23 мая 2017, 9:28

Мерапрыемства ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі прайшло з нагоды Міжнароднага Дня музеяў. 

На пляцоўцы каля будынка музея разгарнулася тэатральна-музычная праграма «Рэтра ў музеі», у якой выступілі  творчыя калектывы са Століна і вучні столінскіх школ. Тут жа была арганізавана выстава рарытэтных прадметаў, бяспроігрышная латарэя. Музейны квэст «Легенды парка Манькавічы», у якім прынялі ўдзел тры каманды, захапіў моладзь.

Падлеткі выконваюць заданні пры ўдзеле ў музейным квэсце

Вучні СШ №2 г.Століна дораць гледачам свой музычны падарунак

Пад спевы Наталлі Пашкевіч танцуюць дзяўчаты з ансамбля танца «Карамель»

Госці свята ўважліва сочаць за праграмай

Наведвальнікі ахвотна знаёміліся з экспанатамі выстаў на вуліцы. Фота Віталія Чынікайлы

Артысты каля выставы «Бенефіс рарытэтных прадметаў» . Фота Віталія Чынікайлы

На пляцоўцы ля музея выступіў народны інструментальны ансамбль «Брыз». Фота Віталія Чынікайлы

Госці музея. Фота Віталія Чынікайлы

Раптам пайшоў дождж

Дождж, які пайшоў раптоўна, прымусіў усіх накіравацца ў будынак музея, дзе прадоўжылася культурная праграма.

Непасрэдна ў будынку музея працавалі рэтра-салоны. У «Музейным сінематографе» прадставілі фільмы пра Столінскае Палессе. Наведвальнікі салона «Прыём у Радзівілаў» змаглі сфатаграфавацца з князем і кнгіняй. У салоне «Лісты ветэранам» можна было напісаць пісмо ветэранам і навучыцца складваць ліст у выглядзе трохкутніка. Акрамя таго, працаваў салон «Рэтра-стыль Століншчыны».

Дэфіле ў адзенні, якое насілі дзяўчаты і жанчыны ў вёсках на тэрыторыі сучаснай Століншчыны

Сфатаграфавацца з князем і княгіняй мог кожны жадаючы

Юныя стылягі

Свае танцы дораць выхаванцы танцавальных гурткоў Столінскага ГДК

Дзеці ўважліва сочаць за тым, як правільна складваць паштоўку-трохкутнік, каб потым самім паўтарыць гэта. Фота Віталія Чынікайлы

Дырэктар Столінскага раённаа краязнаўчага музея Святланга Вярэніч у сваёй прамове адзначыла, што ў музеі заўжды рады наведвальнікам і ўдзячны тым, хто дапамагае развццю музенйнай спраы на Століншчыне.

Святлана Вярэніч (трэцяя справа) выказвае словы падзякі арганізатарам і ўдзельнікам свята ў музеі


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя