28 марта 2024, четверг12:30

Общество

Рэдактар расійскага выдання «Спутнік і погром» заклікае знішчыць Беларусь, Украіну, Казахстан

5 января 2015, 22:30

Галоўны рэдактар папулярнага ў Расіі нацыяналістычнага рэсурсу «Спутнік і погром» Ягор Прасвірнін лічыць, што Расія павінна захапіць або знішчыць Украіну, Беларусь і Казахстан.
Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле «За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе».
 
«Нашай мэтай з’яўляецца пабудова рускай нацыянальнай дзяржавы як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету. Часткай пабудовы рускай нацыянальнай дзяржавы з’яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусіі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе да гэтага часу пражываюць дзясяткі мільёнаў рускіх людзей», — упэўнены Прасвірнін.
 
«Т.зв. «Украіна», «Беларусія» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) з’яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя рускія, што засталіся ў іх, будуць асіміляваныя ў чужыя нацыі», — напісаў адзін з ідэолагаў рускага імперскага нацыяналізму.
 
Гэтыя заклікі да захопу Беларусі не здаюцца фантастычнымі, улічваючы вайну ва Украіне. Нядаўна адзін з самых вядомых расійскіх палітолагаў і паліттэхнолагаў — Глеб Паўлоўскі, які шмат гадоў прапрацаваў на крамлёўскіх праектах, прадказаў Беларусі лёс Украіны, а Лукашэнку — тое, што яго зрыне Крэмль.

Все регионы

Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, bydobry.com

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя