18 января 2021, понедельник14:11

Запись

Семінарыя ў Пінску запрашае

4 июля 2012, 17:58

Прыём кандыдатаў на 2012/2013 год праводзіць Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. 27 жніўня а 10-й гадзіне адбудзецца ўступны экзамен.

Да жадаючых аддаць сваё жыццё духоўнай службе наступныя патрабаванні: ўзрост да 30 годоў, кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Акрамя таго, неабходна прадставіць дакументы: заяву аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння; аўтабіяграфію; атэстат об сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы; пасведчанне аб сакрамэнце хросту; пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі; характарыстыка ад пробашча; пасведчанне аб удзеле ў катэхезе; медыцынскую даведку (форма 086); пашпарт і яго ксеракопію (старонкі 31–33).; ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопію; чатыры фотаздымкі (як на пашпарт).

Дакументы прымаюцца ў трох месцах Беларусі.

Рэктарат семінарыі (г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл. +375 165 35 41 45) з 1 чэрвеня па 26 жніўня з 10.00 да 17.00 акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў.  Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. +375 17 203 68 44; кс. Юрый Касабуцкі) з 1 чэрвеня па 31 ліпеня з 10.00 да 13.00. Касцёл у Браславе (Віцебская дыяцэзія,  кс. Анджэй Бульчак, тэл. +375 33 696 45 56) 16–18 жніўня з 10.00 да 16.00.

Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Пінску заснаваў слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі (1870-1932) у 1925 годзе, але з прыходам бальшавікоў у 1939 годзе спыніла сваю дзейнасць. Адраджэнне семінарыі адбылося ў верасні 2001 года і вялікую ролю ў гэтым адыграў ксёндз-кардынал Казімір Свёнтэк (1914-2011).

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Фото: ykt.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pikabu.ru
В Лаховке горел жилой дом
Фото: ВК Zello «Пинск ГАИ»
Фото использовано в качестве иллюстрации

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x