21 сентября 2021, вторник22:52

Общество

Школьніца са Століншчыны – дыпламант рэспубліканскай алімпіяды

31 марта 2016, 16:41

Дыпломам І ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ўзнагародзілі вучаніцу 9 класа Фядорскай СШ Вікторыю Цярлецкую.

Вікторыя Цярлецкая ў студзені гэтага года вярнулася дамоў з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з Дыпломам  І ступені. Дзякуючы выдатным ведам, якія яна паказала, дзяўчынку разам з 15 школьнікамі ўключылі ў склад зборнай Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.  

І вось у другой палове сакавіка на працягу пяці дзён каманда Брэстчыны знаходзілася ў Полацку (Віцебская вобласць), дзе праходзіў заключны этап алімпіяды. Вікторыя і там паказала цудоўнае веданне любімых прадметаў і была ўдастоена Дыплома І ступені. “Да самага апошняга моманту мы не ведалі, каго ўзнагародзяць дыпломамі: усе вучні добра паказалі свае веды. Кожны з нас ведаў свой агульны бал, вось, зыходзячы з гэтага, мы маглі толькі здагадвацца, хто акажацца сярод лідараў”, – расказвае Вікторыя Цярлецкая.

У Полацк на заключны этап алімпіяды па беларускай мове і літаратуры прыехалі восем каманд з усёй краіны, сярод іх была яшчэ і каманда з Літвы. У час алімпіяды дзеці не толькі выконвалі заданні, але і шмат падарожнічалі па Полацку, знаёміліся з яго гісторыяй і культурай, наведалі шмат цікавых мясцін, у мясцовым тэатры глядзелі спекталь.

“Усюды нас цёпла сустракалі, шчыра віталі, – дзеліцца ўражаннямі ад арганізацыі алімпіяды Вікторыя. –  На працягу ўсяго часу, што я правяла ў Полацку, панавала прыемная атмасфера. Ды і наша каманда аказалася вельмі добрай. Нас было 15 дзяўчынак і адзін хлопчык. Вечарамі мы дзяліліся ўражаннямі ад кожнага дня ў Полацку, абмяркоўвалі  свае адказы ў алімпіядных заданнях, хваляваліся адзін за аднаго”.

Вікторыя вельмі ўдзячна сваму настаўніку Надзеі Мікалаеўне Палукошка, якая, пачынаючы з пятага класа дзяўчынкі, мэтанакіравана займалася з ёй не толькі на ўроках, але і пасля таго, як скончыліся заняткі ў школе. Тандэм удаўся: на гэта паказваюць вынікі працы.

Акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, у гэтым навучальным годзе Віка ўдзельнічала ў раённым этапе рэспубліканскіх алімпіяд па рускай мове і літаратуры, па геаграфіі, па астраноміі. У апошняй дзяўчынка паказала свае веды нараўне з 11-класнікамі, сярод якіх таксама заняла першае месца.

Віншуем Вікторыю і яе настаўніка з выдатным вынікам на рэспубліканскай алімпіядзе!

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мебель из лозы своими руками

Фото из архива МП
Фото читателя из Instagram
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Фото с сайта volkovysk.by
Фото из архива МП
Из архива МП
Фото сто странички в Инстаграм
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф

Новости компаний

В стране и мире

Мария Колесникова и Максим Знак обжаловали приговоры

Защитники Максима Знака и Марии Колесниковой подали жалобы на приговоры.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x