28 марта 2024, четверг17:34

Культура

Як у Століне «Зоркі Палесся» выступалі

15 мая 2018, 10:06

Заключны тур раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва «Зоркі Палесся» адбыўся на сцэнічнай пляцоўцы ў гарадскім парку Століна.

Лепшыя юныя выканаўцы Століншчыны выступілі  ў фінальным канцэрце, прысвечаным Году малой радзімы. Адборачныя туры прайшлі загадзя ў розных населеных пунктах раёна. Журы сярод усіх заяўленых нумароў патрэбна было адабраць самыя лепшыя. Выканаўцы 24 нумароў, сярод якіх былі і вакальныя, і харэаграфічныя нумары, і выступленні інструменталістаў, і вядучых, прадставілі сваю творчасць на раённай сцэне.

Спявае Вікторыя Федарэц з Відзіборскай СШ

Іграе навучэнка Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў Валерыя Бесан

Спявае калектыў «Рубельскі благавест» Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці. Да іх далучылася будучая «зорачка»

У ролі вядучых канцэртнай праграмы выступілі ўдзельнікі клуба аматараў гульні і тэатра пры Рэчыцкім ГДК Дзмітрый Піліпчук і Ганна Ражко.

Арганізатары конкурсу адзначаюць, што папулярнасць «Зорак Палесся» на Століншчыне працягвае расці. Дзякуючы конкурсу пра сябе штогод заяўляюць новыя таленты.

Карына Сімончык і Дзіяна Бруцкая са Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці

Выступае ансамбль народнага танца з Рамля

Выступае вакальная група «ТриА» з СШ №2 г.Століна

 Танцавальны калектыў Столінскай дзіцячай школы мастацтваў «Баттерфляйки»

Спяваюць Яна Страха і Ксенія Страха з вёскі Рубель

На сцэне выступае ансамбль Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў

Выступленне Адрыяны Камандышка з Рэчыцы

Танцавальны калектыў «Аббисаль» Лунінецкага ГДК – спецыяльны госць канцэрта ў Століне

Госці з Лунінца ўзнагароджаны за выступленне ў Століне

Фіналісты раённага конкурсу «Зоркі Палесся» атрымалі ўзнагароды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама, Столінскага РК ГА «БРСМ», ад раённай газеты «Навіны Палесся».

Начальнік аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба ўзнагароджвае Анастасію Крыжык

 Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Алена Максімовіч узнагароджвае Марыю Пульман з СШ №3 г.Століна

Спецыяльны прыз для аднаго з пераможцаў конкурсу ў гэтым годзе падрыхтавала і Медиа-Полесье. Яго атрымаў вучань СШ №1 г. Давыд-Гарадка Давыд Цяцюра. 17-гадовы юнак выканаў песню на словы М. Багдановіча «Зорка Венера», музыку да якой напісаў сам.

– Вельмі спадабаўся верш «Зорка Венера» Максіма Багдановіча.  Калі гэты твор у школе вывучалі, ён неяк прайшоў міма мяне. Праз некаторы час прачытаўшы яго зноў, я пранікся кожным радком. Таму вырашыў стварыць музыку да верша. Дарэчы, у мяне ёсць розныя музычныя версіі гэтай песні, – распавёў у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья Давыд Цяцюра.

У конкурсе юнак прымаў удзел ад Давыд-Гарадоцкага ГДК, дзе займаецца музыкай і даволі часта выступае на канцэртах. Акрамя таго, 11-класнік у гэтым гэдзе з’яўляецца яшчэ і выпускніком Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў.

 – Я люблю музыку, – кажа Давыд. – У гэтым годзе завяршаю вучобу ў школе, збіраюся паступаць у іншую навучальную ўстанову для атрымання прафесіі. І, нягледзячы на тое, будзе звязана мая будучая прафесія з музыкай ці не, усё роўна музыку не пакіну ніколі.

Танец пад песню Алены Лукашэвіч і Мікіты Жука

Віншуем Давыда і ўсіх удзельнікаў конкурсу з выхадам у фінальны тур «Зорак Палесся».

Фіналісты раённага кункурсу «Зоркі Палесся»

Арганізатары конкурсу сучаснага  эстраднага мастацтва – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Тут можна паглядзець моманты конкурсу «Зоркі Палесся» з 2017 года, з 2016 года, з 2015 года, з 2014 года, з 2013года.


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя