28 марта 2024, четверг01:42

Культура

Століншчына прыняла міжнародны “Фестываль журавін”

5 ноября 2018, 7:07

У пяты раз свята ў гонар журавін адбылося ў вёсцы Альманы. Цяпер яно стала міжнародным.

Святочная праграма пачалася з харэаграфічнай кампазіцыі “Я збіраю журавіны” і тэатралізаванага шэсця ў накірунку святочнай сцэны. Балотная Гаспадыня, Журавінавы Кароль і Каралева, Альман і Альманка віталі альманцаў і гасцей фестывалю.

Танцы, песні, частаванне стравамі з журавін, выставы-продажы вырабаў самадзейных майстроў, выставы бібліятэк, творчых гурткоў, сельвыканкамаў, цэнтра турызму, заказнікаў “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” і іншыя  працавалі на працягу фестывалю.  Творчыя калектывы Століншчыны, а таксама іншых рэгіёнаў Брэстычны,  Украіны і Польшчы падтрымлівалі святочны настрой. 

Спецыяліст ДПУ “Заказнікі рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” расказваў аб прыродзе балот

Можна было набыць у гэты дзень журавіны. За кілаграм балотных ягад прасілі 5-6 рублёў.  

“У мачульскай знахаркі”

Упершыню свята журавін адбылося ў 2011 годзе ў Альманах, у вёсцы, жыхары якой спрадвеку збіралі і збіраюць карысную ягаду ў Альманскіх балотах. Збіраюць журавіны не толькі альманцы. За ягадай у Альманскія балоты кожную восень накіроўваюцца палешукі з многіх беларускіх і ўкраінскіх вёсак.

У межах “Фестывалю журавін” арганізатары правялі тры міжнародныя конкурсы: конкурс фотаработ “Жыццё на Альманскіх балотах”, конкурс дзіцячых малюнкаў “Падарожжа за журавінамі”, конкурс “Лепшы касцюм Балотнага царства”. На свяце падвялі іх вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў.

Ксенія Ракавец (першая злева) з в.Аздамічы перамагла ў конкурсе дзіцячых малюнкаў. Пра конкурс дзяўчынка і яе мама даведаліся на сайце Медиа-Полесье

Цёпла віталі гледачы пераможцаў конкурсу “Лепшы касцюм Балотнага царства”. “Каралева журавіна”, “Журавінавы вожык”, “Журавінка” – назвы некаторых касцюмаў, што былі прадстаўлены ў час дэфіле. 

Аліна Дзянішчыц з в.Пераброды ў касцюме “Каралева журавіна”

Выступае народны фальклорны калектыў “Берагіня” з Украіны

Прадстаўнікі сельвыканкамаў адзначылі лепшых нарыхтоўшчыкаў і збіральнікаў журавін каштоўнымі падарункамі. Сярод іх і Ганна Шубіч з Альман. У свае 76 гадоў паляшучка за сезон збірае ў балоце каля 500кг журавін.

Ганна Шубіч – самая сталая збіральніца журавін

Самыя лепшыя збіральнікі ягад атрымалі ўзнагароды

Вакальны калектыў “Талисман” з Польшчы

Дзякуючы праграме “Беларусь – Украіна”  тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін “Усходняга партнёрства” раённае свята журавін у гэтым годзе стала міжнародным фестывалем. Заяўка мясцовага экалагічнага фонду “Заказнікі Брэсцкай вобласці” была падтрымана праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне ўмоў для сумеснага кіравання і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў водна-балотнага ўгоддзя” Трансгранічная Рамсарская тэрыторыя “Альманы – Пераброды”.

Менеджар праекта Уладзімір Усцін вітае ўдзельнікаў фестывалю

Госці з Піншчыны віншуюць палешукоў са святам

Тут можна ўбачыць свята журавін  у Альманах у 2013 годзе і фотарэпартаж са свята журавін у 2015 годзе. У наступны раз свята ў гонар журавін пройдзе праз два гады – у 2020 годзе. 

ДАВЕДКА МП

Ідэя свята журавін на Століншчыне належыць намесніку дырэктара ДУК “Столінская раённая клубная сістэма” Ніне Лісавец. Яна нарадзілася ў Альманах, дзе з малых год разам з родзічамі і аднавяскоўцамі збірала журавіны. Падчас вучобы дзяўчына напісала дыпломную работу пра свята журавін. У мясцовым аддзеле культуры было вырашана выкарыстаць працу Ніны Лісавец і арганізаваць свята журавін менавіта ў Альманах, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.

Больш здымкаў – у соцсетках “Одноклассники” и “ВКонтакте“.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя