«Прынцып быў — запрасіць прадстаўнікоў розных ініцыятыў. Там будзе даволі шырокае прадстаўніцтва», — сказаў палітык.
Прэзентацыя рэформы КH адбылася летась 27 кастрычніка ў Варшаве. Член прэзідыума гэтай структуры Вольга Кавалькова паведаміла, што новы склад савета будзе пашыраны да 115 чалавек — з першапачатковых 70 плюс 7 членаў прэзідыума.