Обращение Светланы Тихановской было размещено в ее ютуб-канале, а также в телеграм-канале. Его также ретранслировали телеканал «Белсат» и независимые СМИ.
Лидер демократической Беларуси обратилась к гражданам на двух языках: по-белорусски и по-русски.
Беларусы мусяць перастаць лічыць сябе «маленькімі людзьмі», заявіла дэмлідар.
«Мы праходзім такі складаны шлях, і ніхто не мае права яго зняцэніць. Мы зусім не маленькія людзі. Калі мы верым адно ў аднога і ў саміх сябе, мы — нацыя», — сказала яна.
Ціханоўская падкрэсліла, што ведае кошт жыццю, выступае катэгарычна супраць вайны, і яе «палохае тое, як блізка вайна падышла да нашага дому».
«Але Расія прайграе гэтую вайну, таму што ўкраінцы абараняюць свой дом і на іх баку ўвесь свет.<…>А мы, беларусы, ці адправімся за ім у прорву, ці зможам пабудаваць мірную будучыню, якую заслугоўваем», — дадала яна.
Пазбавіцца «залежнасці ад небяспечнага суседа» ёсць беларускім нацыянальным інтарэсам, упэўненая палітык.
«Я ведаю, як моцна хочацца верыць, што наступны год будзе лепшым — не ў тэлевізары, а ў рэальнасці, — адзначыла яна. — Я адна не магу паабяцаць вам гэта. Але мы можам паабяцаць гэта адно адному».