21 января 2021, четверг21:01

Запись

Свята паэзіі ў гонар Яўгеніі Янішчыц пройдзе 20 лістапада на Піншчыне

19 ноября 2013, 13:46

У сераду, 20-га лістапада, на Піншчыне адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 65-х угодкаў беларускай паэтэссы Яўгеніі Янішчыц (1948-1988). Свята паэзіі “У вянок памяці Яўгеніі Янішчыц” пачнецца ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы і працягнецца канцэртнай праграмай у вёсцы Парэчча.

Адкрыццё свята запланавана на 11 гадзін у чытальнай зале, дзе запрацуюць кніжныя выставы “Зорка палескага краю” і “Паэтычная спадчына Піншчыны”. Гасцям прэзінтуюць літаратурна-музычныя кампазіцыі “І для песні падказала словы роднае палескае сяло” і “Непрыручаная птушка Палесся”.

У час свята выступяць намеснік старшыні Пінскага райваканкама Іван Багатка і намеснік старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Віалета Падлужная, паэты Анатоль Шушко, Марыя Кобец, Мікола Лаўровіч і інш.

А палове першай у вёсцы Рудка пройдзе ўскладанне кветак да мемарыяльнай шыльды на доме, дзе жыла Янішчыц.

У 14.00 распачнецца экскурсія ў літаратурны музей Я.Янішчыц у Парэцкай базавай школе, якую правядзе заснавальнік і дырэктар музея Антаніна Сідарук.

“Шкада, што не зможа прыехаць сын Яўгеніі Іосіфаўны Андрэй, — распавяла Медиа-Полесью выконваючая абавязкі дырэктара ЦРБ Алёна Анташук. — Ён штогод намагаўся прыехаць да нас, але сёлета так сталася. Будуць госці з Мінску, даследчыкі жыцця і творчасці паэткі, а таксама калегі”.

Арганізатары запрашаюць усіх аматараў літаратуры прыняць удзел ва ўрачыстасцях і ўзгадаць 20 лістапада знакамітую землячку Яўгенію Іосіфаўну Янішчыц.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: УВД Брестского облисполкома
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Скриншот из видео
Фото используется в качестве иллюстрации, 9111.ru
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Волонтёры БОКК
Фото: скрин ТК

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x