Реклама Google

Столин

Сярэдняя школа № 3 г.Століна адзначае 30-годдзе

З нагоды 30-гадовага юбілею ўстановы адукацыі ў СШ №3 г.Століна адбыўся святочны канцэрт.

Інсцэніроўка ў выкананні работнікаў школы. Усе фота Ганны Белавус і Марыны Наўмовіч

Афіцыйна сярэдняя школа № 3 горада Століна была адчынена 1 верасня 1988 года, калі быў укамплектаваны штат настаўнікаў, сфармаваны ўсе класы. У новую школу прыйшлі  вучыцца хлопчыкі і дзяўчынакі з сярэдніх школ №1 і №2 г.Століна, а таксама з Манькавіцкай пачатковай школы.

Святочны вальс

З нагоды свята ад уваходу да актавай залы дзеці і дарослыя ўпрыгожылі школу раставымі кветкамі, паветранымі шарамі. Працавалі выставы дзіцячых і настаўніцкіх творчых работ, літаратурныя спробы  “Родную школу віншую з юбілеем”.

Асноўныя святочныя падзеі разгарнуліся на сцэне актавай залы. Успамінаючы гісторыю школы, адзначылі ўсе важныя этапы яе станаўлення ад будаўніцтва да сённяшняга дня.  Сюрпрызам для ўсіх стаў  паказ фільма пра школу.

Школа заўсёды ішла ў нагу з часам і, якія б задачы перад ёй ні ставіліся, годна спраўлялася з імі. У свой час кіравалі ёю дырэктары: Лявонцій Вярэніч, Анатоль Максімовіч, Людміла Андрыяшка. Цяпер школу ўзначальвае  Кірыл Мяснікоў, які падтрымлівае лепшыя традыцыі ўстановы, закладзеныя сваімі папярэднікамі.

Анатолій Капітонавіч Максімовіч працяглы час кіраваў СШ №3 г.Століна

На свяце ўшанавалі і ветэранаў педагагічнай працы. Гэта людзі, якія стаяць у самых вытокаў слаўнай гісторыі нашай школы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць,  настаўнікаў і работнікаў школы, якія пайшлі назаўсёды, а песня  ў выкананні Зінаіды Дульскай гучала як прызнанне падзякі за сумленную шматгадовую працу ветэранам. Добрыя, цёплыя словы і музычны  падарунак для настаўнікаў і работнікаў школы адрасавала выпускніца  школы Марыны Вярэніч.

Ветэраны педагагічнай працы ў роднай школе

Падчас канцэртнай праграмы намеснік начальніка аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама Алена Васькавец і старшыня райкама прафсаюза Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Максімовіч уручылі Ганаровыя граматы і падзякі работнікам установы адукацыі.

Свае пажаданні запісвае Алена Васільеўна Васькавец

Ні адзін  дзень  нараджэння не абыходзіцца без падарункаў.  І мы ўдзячны аддзелу па адукацыі Столінскага райвыканкама, райкаму прафсаюза Беларускага прафсаюза  работнікаў адукацыі і навукі,  гімназіі г.Століна, СШ №2 г.Століна, Манькавіцкаму яслі-саду,  ФСК “Аквамарын”, Столінскаму ДРЦКРНіР, КУПП “Манькавічы”, УП “Столінскае ПМС”.

Вядома, было б памылкай сцвярджаць, што сярэдняя школа № 3 г.Століна не адчувае ніякіх праблем. У кіраўніцтва і педагагічнага калектыва ёсць свае складанасці – але іх, як вядома, няма толькі ў тых, хто нічога не робіць. Самае ж галоўнае заключаецца ў тым, што тут, у нашай школе, перад цяжкасцямі не пасуюць, не апускаюць рукі – тут іх пераадольваюць!

Вядучыя святочнай праграмы

Выступаюць вучні

Самае галоўнае ў нашай школе – яе душа, той дух, які фарміруе калектыў настаўнікаў, вучні і іх бацькі. Школьныя сцены будуць няўмольна адлічваць час: 40, 50 ... 100 гадоў, а школа ўсё роўна будзе заставацца маладой, таму што гэтыя сцены поўняцца новымі звонкімі галасамі, бо ў школьны дух не мае  ўзросту!

 

Афиша