Столин

Сёлета ў Гарадной адбудзецца Міжнародны пленэр ганчароў

Гэты Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна стане шостым па ліку. Пройдзе ён з 23 па 31 ліпеня 2018 года.

Як паведамілі Медиа-Полесью арганізатары мерапрыемства, на пленэр запрашаюць майстроў керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу прадметаў дробнай пластыкі  і ганчарства, а таксама тых, хто займаецца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу.

У Гарадной рыхтуюцца да сёлетняга пленэра ганчароў і чакаюць, калі вёска на цэлы тыдзень стане цэнтрам такога фестывалю.

Для ўдзелу ў пленэры майстрам патрэбна падаць заяўку да 1 чэрвеня 2018 года на адрас pottery-2016@tut.by.

 Дырэктар Цэнтра ганчарства вёскі Гарадная Васіль Казачок трымае падарунак для Цэнтра ганчарства ад удзельнікаў пленэра 2016 года

Па спасылцы можна ўбачыць моманты пленэраў ганчароў у Гарадной у 2016 годзе, у 2014 годзе.

ДАВЕДКА МП

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Афиша






-