18 октября 2021, понедельник13:35

Общество

Таварыства беларускай школы зачынілі

17 сентября 2021, 16:37

Эмблема Таварыства беларускай школы

Эмблема Таварыства беларускай школы

Сёння, у так званы «Дзень народнага адзінства», Вярхоўны суд задаволіў пазоў аб ліквідацыі Таварыства беларускай школы.

У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагоддзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей.

Сярод прэтэнзій Міністэрства юстыцыі — нібыта несапраўдны юрыдычны адрас, бо вярталася карэспандэнцыя, а таксама тое, што не апублікавалі справаздачу дзейнасці за неабходны прамежак часу, піша «Радыё Свабода».

Гэта ўжо другая афіцыйная забарона ў гісторыі аб’яднання. Роўна 85 гадоў таму адпаведнае распараджэнне выдала польская адміністрацыя, а якраз у Дзень народнага адзінства тое самае зрабіла ўласная дзяржава.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч на «расправу» адрэагавала па-філасофску.

«Давайце лічыць гэта прызнаннем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб’ектыўна кажучы, і так шмат паспелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца», — перакананая яна.

Датай заснавання ТБШ лічыцца 22 лютага 1921 года, калі Цэнтральная школьная рада ў Вільні прыняла адпаведную пастанову дзеля актывізацыі працы на месцах. Галоўны напрамак палягаў у «развіцці беларускай асветы».

Згодна са статутам, ТБШ мела права адкрываць і ўтрымліваць народныя школы, праводзіць курсы для непісьменных дарослых, утрымліваць настаўніцкія семінарыі, аказваць вучэбна-метадычную і грашовую дапамогу.

1 1 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мебель из лозы своими руками

Фото использовано в качестве иллюстрации
Данила Климович. Фото: nhl.com
Фото УВД
Фото со страницы РУПП «Гранит» в «ВКонтакте»

Новости компаний

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: fdk.net.ua

Топ-5 решений для будущей экономики Беларуси

Роль государства в экономике Беларуси в перспективе должна сокращаться, но соцподдержка – увеличиваться. Эксперты обсудили, какие реформы должны стать первоочередными в будущем.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x