29 октября 2020, четверг11:37

Политика

Тэрарысты Данбаса: Праект «Наваросія» закрыты

20 мая 2015, 18:33

Днямі некаторыя з лідараў тэрарыстычных груповак ДНР і ЛНР, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, паведамілі, што так званы «праект Наваросія» закрыты, бо не адпавядае цяперашнім інтарэсам тэрарыстаў, а таксама не здолеў атрымаць развіцця, на якое яны спадзяваліся.

Так, адзін з кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандр Кофман, які называе сябе «міністрам замежных спраў», заявіў, што праект «Наваросія» «закрыты на некаторы час».

«Што тычыцца праекта «Наваросія», то ў сілу таго, што народны выбух адбыўся раней, чым мы планавалі, бо мы не змаглі ўтрымаць насельніцтва на мітынгах, раней патрэбнага падняліся і нашы прыхільнікі ў іншых рэгіёнах — у Адэсе, Харкаве. У выніку больш за 40 нашых хлопцаў загінулі ў Адэсе, многія актывісты былі арыштаваныя ў Харкаве, а рэспублікі, якія меркавалася стварыць у гэтых рэгіёнах, аказаліся абезгалоўленымі. Таму праект «Наваросія» закрыты на некаторы час», – паведаміў Кофман у інтэрв’ю СМІ тэрарыстаў.

У той жа момант аб спыненні дзейнасці «Наваросіі» заявіў старшыня гэтага руху, адыёзны дзеяч Алег Цароў, вядомы сваімі бязглуздымі выказваннямі і ўчынкамі: «Дзейнасць структур «Наваросіі» замарожаная, паколькі яна не ўпісваецца ў план мірнага ўрэгулявання, падпісаны ў прысутнасці краін «нармандскай чацвёркі».

На дадзены момант сайт так званага «парламента Наваросіі» не працуе, на ім значыцца, што «абслугоўванне афіцыйнага сайта парламента Наваросіі прыпынена».

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото regionavtica.ru
Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x