15 января 2021, пятница00:23

Общество

Трэцяя нічыя запар на сваім полі

5 мая 2014, 19:36

Трэцюю запар гульню на сваім полі пінская “Хваля” згуляла ўнічую. На гэты раз пінчукі мірна разышлісь з ФК “Смалявічы-СТІ”.

Больш за тысячу пінскіх аматараў футболу прыйшлі на стадыён, каб убачыць першую перамогу сваёй каманды. Як заўсёды “на ўсю шпульку” выкладваліся фанаты “Хвалі”. Але ж на табло не паспела закончыцца першая хвіліна, як мяч трапіў у сетку варот гаспадароў. Цэнтральныя абаронцы моўчкі назіралі, як нападнік гасцей Трапашка выйшаў адзін у адзін з пінскім варатаром і забіў у далёкі вугал.

Гаспадары хутка прачнуліся і на шостай хвіліне Андрэй Лясюк зрабіў лік нічыйным. Такім чынам, нападнік “Хвалі” забівае трэцюю гульню запар.

Здавалася, што і надалей гульня пойдзе са шматлікімі момантамі, а мясцовыя футбалісты працягнуць забіваць. На справе ж здарылась не зусім так. Пры адносна роўнай гульні больш момантаў стваралі прыезджыя гульцы. Некалькі разоў пінчукоў уратоўваў малады галкіпер Дручык.

Пасля перапынку малюнак гульні не змяніўся. Момантаў для таго, каб забіць гол, было мала. У асноўным гульня ішла ад адной штрафной пляцоўкі да другой. Абедзьвум камандам не хапала апошняга паса.

Самае цікавае адбылося на дададзеных арбітрам трох хвілінах. На апошняй з іх суддзя прызначыў пенальці ў вароты смаляўчан за знос Андрэя Казарына. Да “кропкі” падышоў Лясюк. Здавалася, вось яна першая перамога пінчукоў і яшчэ адзін гол на бамбардзірскі рахунак Андрэя. На жаль, нападнік прабіў не моцна і прама па цэнтру варот. Варатар такі ўдар здолеў адбіць.

На самых апошніх секундах умудрыўся атрымаць другую жоўтую картку, якая ператварылася ў чырвоную, Вішнеўскі. Такім чынам ён не прыме ўдзел у наступным матчы сваёй каманды. Калі ўлічваць, што не хутка выйдзе на поле Валадзько, пад пытаннем удзел у бліжэйшых гульнях Фастава, то трэнерскаму штабу “Хвалі” дадаецца галаўнога болю.

Склад “Хвалі”: Дручык — Вішнеўскій, Мірошкін (к), Грыневіч (Рагавік), Казарын, Вашкель, Пракапенка (Кліміхін), Карасёў, Градабоеў, Знак (Калацей), Лясюк.
Запасныя: Адамец, Курган, Бацюшко, Баранаў.
Вынікі матчаў трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд І лігі: Звезда-БГУ — Ислочь — 2:3, Слоним — Минск-2 — 0:3, Городея — Витебск — 1:0, Лида — Гомельжелдортранс — 3:1, Сморгонь — Берёза-2010 — 2:3, Славия — Речица-2014 — 3:1,

Гранит — Химик — 1:1.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Фото: Пинский райисполком
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Тихомир Сергиевич с вертолётом, о котором мечтал
Осень @evgeny_volodko
Фото иллюстрационно/ etcetera.media
Фото иллюстративное

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x