7 марта 2021, воскресенье14:21

Политика

Трусаў: Я паспрачаўся з Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. А Гайдукевіч — калі падпісваецца пад маніфестам, то чаму не

3 декабря 2014, 0:41

21 снежня ў Мінску адбудзецца Кангрэс за незалежнасць, які ініцыююць Таварыства беларускай мовы і Рада інтэлігенцыі.
Алег Трусаў упэўнены: Кангрэс за незалежнасць патрэбны і своечасовы.

Найперш звяртае на сябе ўвагу, што Кангрэс будзе адбывацца менш чым за год да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак, як пераконвае старшыня ТБМ Алег Трусаў, вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты на Кангрэсе не плануецца: «Я нават паспрачаўся з Уладзімірам Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. Ён упэўнены, што мы будзем вылучаць Алену Анісім, а я кажу, што – не».

Але ж сама Анісім, намесніца Трусава па ТБМ, у мінулым не выключала магчымасці ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Правільна робіць, што не выключае. І будзе вылучацца, хутчэй за ўсё, але пры ўмове зменаў у выбарчым заканадаўстве», – кажа Трусаў.

З Гайдукевічам ці без?

Алег Трусаў гаворыць, што ў працы Кангрэса найменей прыме ўдзел 150 чалавек, а калі памяшканне будзе большым – то да 300. «Мы можам і тысячу сабраць, і дзве. Але не ў гэтым пытанне. Сама праца Кангрэсу будзе доўжыцца не болей за 2 гадзіны. Будзе прыняты Маніфест, а таксама выбраны пастаянна дзеючы орган Кагрэса, які на сталай аснове будзе разглядаць розныя пытанні. Напрыклад, наконт атамнай станцыі ў Астраўцы ці размяшчэння на нашай тэрыторыі расійскіх вайсковых базаў… Мы будзем удзельнічаць у палітычных гульнях. Наша мэта адна – незалежнасць краіны».

У працы аргкамітэта Кангрэсу за незалежнасць бярэ ўдзел толькі адзін прадстаўнік палітычных сілаў – Рыгор Кастусёў з Партыі БНФ. «Магчыма, што далучыцца партыя Зянона Пазняка, яны цяпер абмяркоўваюць такую магчымасць. Я нават вяду перамовы з «Белай Руссю», хай пакуль і не вельмі плённыя. Мы лічым, што патрыёты ёсць у любой партыі, у любой палітычнай сіле».

А ці праўда, што ў Кангрэсе прыме ўдзел ЛДПБ бацькі і сына Гайдукевічаў, якія неаднаразова скампраметавалі сябе? «26 лістапада пленум ЛДПБ падтрымаў ідэю правядзення Кангрэса. Мы накіравалі ім Маніфест, калі яны пагаджаюцца з асноўнымі пунктамі, то, калі ласка, хай прымаюць удзел як звычайныя грамадзяне», — гаворыць Алег Трусаў.

А вось старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімір Колас разглядае магчымасць удзелу ЛДПБ як пэўную правакацыю: «Асабіста я супраць, ніякага энтузіязму па гэтым пытанні ў мяне няма».

Больш пра Кангрэс і пра бягучыя справы ў апазіцыі чытайце ў заўтрашнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва».

Зміцер Панкавец

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Гонять во всю мощь

Фото иллюстративное
Фото из архива МП
Выездное заседание суда. Фото из архива МП
Фотографии предоставлены администрацией Плещицкого детского сада
Фото из архива МП
Логишин. Фотография Альфреда Микуса

Новости компаний

В стране и мире

Фото: belrynok.by
Фото с телеграм-канала tsikhanouskaya
Фото с afisha.tut.by
Фото Надежды Бужан
Парад вышиванок в Пинске 3 июля 2019. Фото Василия Мацкевича
Григорий Азарёнок. Фото СТВ

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x