25 ноября 2020, среда05:39

Культура

Творчая сустрэча ў Асавой сабрала дзяцей і дарослых

12 июля 2016, 20:06

Сустрэча членаў клуба “Натхненне” з таленавітымі палешукамі адбылася днямі ў Асавой.

На сустрэчу запрасілі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгу Шпакевіч, якая прыехала на Століншчыну з Мінску. Вольга Шпакевіч пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі з паэтычнага зборніка “Душа-скарбонка”.

Вершы будучая паэтка пачала пісаць ў школьныя гады. Упершыню яе верш быў надрукаваны ў раённай газеце, калі дзяўчына вучылася ў 9 класе.

– Я так саромелася гэтага, што нават замест сапраўднага імя ў подпісе пад вершам пазначыла псеўданім, – расказала Вольга Шпакевіч.

Паэтка падзякавала, што яе запрасілі на такую творчую сустрэчу, пажадала прысутным натхнення і як мага часцей друкаваць свае творы ў перыядычным друку.

Кіраўнік вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Грэчка перадала Вользе Шпакевіч ў падарунак зборнік паэзіі Галіны Бабарыка “Дарога ў восень”.

Члены клуба “Натхненне” чыталі свае вершы. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і настаўнік гісторыі сярэдняй школы №1 г.Давыд-Гарадка Віктар Вабішчэвіч літаральна перад паездкай у Асавую напісаў верш, прысвечаны гэтай вёсцы.

З новым кірункам сваёй творчасці пазнаёміла кіраўнік творчага клуба “Натхненне” Таццяна Жук. Яна прачытала свой першы празаічны твор — апавяданне для дзяцей.

Таццяна Жук

Уласныя вершы чыталі  ўдзельніца клуба “Натхненне” Наталля Базар і настаўніца пачатковых класаў Асаўской сярэдняй школы Сняжана Кісель.

Вершы чытае Сняжана Кісель

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Асаўской сярэдняй школы Ала Мартынюк прэзентавала буклет з вершамі вучняў мясцовай школы. Вучаніца 8 класа Вольга Аструвухава і вучань 11 класа Сяргей Кулак прачыталі свае творы.  

Сустрэча праходзіла за кубкам гарбаты

Дырэктар Асаўскога СДК Мікалай Кавалёў чытаў жартоўныя вершы і праспяваў песню з мастацкім кіраўніком мясцовага СДК Жаннай Квятка.  

Спяваюць Жанна Квятка і Мікалай Кавалёў

Творчых людзей на Століншчыне шмат. І гэта яскрава падцвердзіла нядаўняя сустрэча.

Удзельнікі творчай сустрэчы ў Асавой

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото со страницы Виктора Юшкевича в ВК
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: ktv-ray.ru
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива ж/д станции Микашевичи
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x