29 марта 2024, пятница15:57

Культура

Творчыя калектывы Століншчыны рыхтуюцца да ўдзелу ў фестывалі “Покліч Палесся”

23 сентября 2016, 9:12

У пятніцу творчыя калектывы, майстры народнай творчасці, прадстаўнікі райспажыўтаварыства Століншчыны выязджаюць у Ляскавічы для падрыхтоўкі да ўдзелу ў IV Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.

Як распавёў карэспандэнту Медиа-Полесья начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба, на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы фестывалю ў Ляскавічах выступяць творчыя калектывы Столінскага раёна: заслужаны народны аматарскі калектыў “Выцінанка” са Століна, фальклорны калектыў “Журавушка” з вёскі Адвержычы, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” з Мачуля, узорны ансамбль фальклорнага танца “Ніва” з Рамля.

Падворкі ад васьмі раёнаў Гомельшчыны і трох раёнаў Брэстчыны складуць Палескую вёску. Столінскі раён размесціцца на вуліцы Каравайнай. Таму цэнтральнае месца пры афармленні падворка будуць займаць караваі, якіх са Століншчыны прывязуць пятнаццаць. Прычым, караваі рыхтуюць гаспадыні з розных населеных пунктаў раёна так, як іх здаўна пяклі на малой радзіме. Столінскія артысты пакажуць старадаўні вясельны абрад, які ўключае прыгатаванне і ўпрыгожванне вясельнага каравая.
Выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, сувенірная лаўка, кіназал і шмат чаго іншага падрыхтавалі столінскія майстры спецыяльна для ўдзелу ў фестывалі. Усё гэта можна будзе ўбачыць і пры жаданні набыць 24 верасня ў Ляскавічах.

Чакаецца, што ў гэты раз званне “Ганаровы паляшук” будзе прысвоена яшчэ аднаму выхадцу са Століншчыны. Два гады назад такога звання быў удастоены народны майстар Беларусі Іван Супрунчук, які прыме ўдзел і ў сёлетнім фестывалі ў Ляскавічах.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя