30 октября 2020, пятница08:11

Культура

Творчыя палешукі могуць паказаць свае таленты прафесійнаму журы

14 февраля 2016, 12:16

Раённы этап абласнога фестывалю сучаснага мастацтва “Эстрадны MIX” абвясцілі на Століншчыне.

Як паведаміў вядучы метадыст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала, у адборачным туры фестывалю могуць прыняць удзел аматарскія інструментальныя і вакальныя эстрадна-джазавыя калектывы, ансамблі і студыі эстраднай песні, вакальна-інструментальныя ансамблі, інструментальныя эстрадныя калектывы, групы, цыркавыя студыі, ансамблі танца, калектывы размоўнага жанру і асобныя выканаўцы.

Усе выступленні будуць размежаваны па намінацыях: “Эстрадная песня”, “Эстрадная інструментальная музыка”, “Эстрадны (сучасны) танец”, “Размоўны жанр” і “Арыгінальны жанр”.  Фестываль прадугледжвае адбор для ўдзелу ў конкурсе эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз” і ў конкурсе эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”.

Больш разгорнутую інфармацыю аб патрабаваннях да ўдзелу ў кожнай намінацыі можна даведацца непасрэдна ў Столінскім раённым метадычным цэнтры або па тэлефоне: 8(01655) 76-2-14.

Раённы этап фестывалю і адбор эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў для ўдзелу ў другім туры адбудуцца:

— 20 лютага ў Рэчыцкім гарадскім Доме культуры (з 11.00);

— 21 лютага ў Давыд-Гарадоцкі гарадскім Доме культуры (з 11.00);

— 21 лютага ў Альшанскім сельскім Цэнтр культуры і вольнага часу (з 13.00).

Заяўкі на ўдзел раённым этапе абласнога фестывалю сучаснага мастацтва “Эстрадны MIX” можна падаць па 18 лютага ўключна ў метадычны цэнтр ДзУК “Столінская раённая клубная сістэма”. Заяўкі падаюцца ў пісьмовым выглядзе з указаннем назвы твора, аўтара, прозвішча і імя выканаўца (назвы ансамбля, гурту), узросту.

Паштовы адрас: 225510, г.Столін, пл.Камсамольская, д.1, ДзУК “Столінская раённая клубная сістэма”. Электронная пошта: romc2013@mail.ru.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Ольга Алексеевна Белоус художественный руководитель «Концертино» с сентября 2016 года
Фото polessu.by
Фото regionavtica.ru
Такой клумба была в августе
Юлия Трусило и Вячеслав Перец. Фото предоставлено Белсату
Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x