5 декабря 2020, суббота19:53

Общество

Тысячи человек дошли до Куропат, несмотря на светошумовые гранаты и стрельбу

1 ноября 2020, 15:48

Сегодня проходит марш в Куропаты, где в 1930-е сталинисты расстреливали людей. Традиционно перед дедами в Куропатах проходит акция памяти. В этом году марш сопровождается задержаниями

19:01

18:33

Частка пратэстоўцаў сёння ўсё ж, нягледзячы на брутальныя дзеянні сілавікоў, дайшла да Курапат. Фоты — Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.

18:16

Фоты сённяшняга супрацьстаянна пратэстоўцаў і сілавікоў на падыходзе да Курапат. Фоты — Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.

17:43

Вось такі бел-чырвона-белы жывы калідор утварылі людзі, якія прыйшлі сёння ў Курапаты.

17:33

Так выглядаў затор і дэсант сілавікоў на Лагойскім тракце непадалёк ад урочышча Курапаты. Фоты Tut.by.

17:29

Людзі ўсё яшчэ ідуць у Курапаты. Падымаюцца да асноўнага мемарыяла праз жывы калідор, які пратэстоўцы ўтварылі абапал сцежкі, стаўшы плячом да пляча і ўзняўшы нацыянальныя сцягі.

Наверсе, ля цэнтральнага мемарыяла, спяваюць песні, гучалі і «Муры».

Бачна, што многія ў Курапатах упершыню.

Шмат людзей усё яшчэ ля «Экспабела», недалёка ад Курапатаў.

17:12

Сёння затрымалі трох журналістаў газеты «Новы Час»:

Дзмітрый Дзмітрыеў моцна збіты, знаходзіцца ў Партызанскім РУУС. Аляксандр Зяньковіч, Яна Трусіла — у Кастрычніцкім РУУС.

Таксама збіты журналіст Белсату Зміцер Солтан, ён у Кастрычніцкім РУУС. У яго забралі камеру і тэлефон. Афармляюць пратакол.

16:54

16:52

Тысячы людзей прарваліся да Курапат, нягледзячы на шматлікія перашкоды на шляху. Людзі нясуць кветкі, запальваюць свечкі, ідуць ад крыжа да крыжа.

16:41

Проста цяпер у Курапатах сотні людзей. Асобныя калоны яшчэ толькі падыходзяць, зараз шмат дэманстрантаў ля «Экспабела».

Калі сілавікі перакрылі праход да Курапат па Мірашнічэнкі праз МКАД, людзі проста пайшлі ва ўрочышча полем.

16:35

16:20

У раёне МКАД — Мірашнічэнкі сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў святлошумавую гранату, таксама чуюцца стрэлы.

16:15

16:10

16:02

Асноўная калона дэманстрантаў проста зараз заняла Карбышава і рухаецца ў бок Курапатаў.

15:54

Усе станцыі метро адкрытыя

15:50

На Лагойскім тракце сілавікі ўзарвалі адну святлошумавую гранату, перадаюць чытачы. Быў бачны дым. Аўтамабілісты зацята сігналяць.

15:42

Патокі людзей на Каліноўскага, Цікоцкага, Кедышкі, праспекце каля метро Усход

15:35

Асноўная частка калоны «Усход» перамясцілася з Каліноўскага на Кедышкі. Жыхары мікрараёна трымаюць дзверы пад’ездаў адчыненымі.

15:32

На Каліноўскага ля храма Усіх святых групіруюцца сілавікі, чуўся стрэл з помпавага ружжа. Перад гэтым людзі суправаджалі іх з паднятымі рукамі і скандаваннем: «Ён вас кіне!»

Сюды таксама пад’ехаў вадамёт.

15:30

Дэманстранты абыходзяць АМАП на рагу Каліноўскага і Гамарніка. Сілавікі ўжылі святлошумавыя сродкі, гэта не застрашыла людзейДэманстранты абыходзяць АМАП на рагу Каліноўскага і Гамарніка. Сілавікі ўжылі святлошумавыя сродкі, гэта не застрашыла людзей

15:24

Новы налёт на дэманстрантаў на рагу Гамарніка і Каліноўскага

15:23

На Каліноўскага прыбылі аўтазакі, высадзіліся сілавікі. Хвост калоны адразу перамясціўся ў двары. Многія адышлі ў бок Сляпянскай воднай сістэмы. Аўтамабілісты спрабуюць заблакаваць рух аўтазакаў. Дэманстрантаў тут дзясяткі тысяч

15:12

Дэманстранты не змяшчаюцца на тратуарах. Выйшлі на праезную частку вуліцы Каліноўскага. Масавая падтрымка аўтамабілістаў і з дамоў

15:10

Ужо дзясяткі і дзясяткі тысяч дэманстрантаў на Каліноўскага і праспекце Незалежнасці ад павароту на Каліноўскага да раёна метро Маскоўская

15:05

15:01

Галава асноўнай калоны дэманстрантаў зараз ля скрыжавання з вуліцай Каліноўскага ля метро Усход. Хвост — ля метро Маскоўская. Калона нераўнамерная, людзі ідуць групкамі. Агулам у шэсці ўжо бярэ ўдзел каля 20 тысяч дэманстрантаў

14:50

14:44

Каля 10 тысяч дэманстрантаў сабралася між праспектам Незалежнасці і вуліцай Кедышкі проці метро Усход. Калона сфарміравалася на вуліцы Кедышкі. З Філімонава да іх пад’ехала калона бусаў.

14:42

Вялікія групы людзей працягваюць рух па праспекце Незалежнасці. Зараз яны праходзяць скрыжаванне з вуліцай Філімонава. Ідуць па тратуарах ранейшым маршрутам моўчкі і без сцягоў

14:38

Некалькі тысяч ўдзелнікаў маршу цяпер ідуць па вуліцы Валгаградскай у бок Лагойскага тракту

14:36

14:35

Частка калоны заблакаваная на ўчастку ад Валгаградскай да БЦ «Аляксандраў пасаж». Калона развярнулася і ідзе да Акадэміі навук. Калоне, што ішла ад Уручча таксама перагарадзілі дарогу.

14:33

З двароў на праспекце Незалежнасці выбягаюць людзі — магчыма, там затрыманні

Тысячы людзей цяпер ідуць па ходніках. Калона з аўтазакаў і бусаў з АМАП едзе разам з імі па праспекце Незалежнасці. За будынкам Беларусьфільма ізноў стаіць ланцуг АМАП. Калона Маршу спынілася — вырашаюць, што рабіць

14:32

Па мосце ад Нацбібліятэкі ў бок метро «Маскоўская» выехалі вадамёты.

14:25

За скрыжаваннем з вуліцай Макаёнка дзве калоны дэманстрантаў, якія рухаліся па тратуарах, аб’ядналіся зноў у адну вялікую калону і рушаць далей па праезнай частцы. Сілавікі едуць паволі ззаду.

14:23

Сілавікі сталі ў ланцуг на праспекце, дэманстранты абыходзяць іх па тратуары, скандуюць «Фашысты!». Ззаду калоны дэманстрантаў з бусаў выйшлі, імаверна, супрацоўнікі ГУБАЗіКа, апранутыя па-спартыўнаму з дубінкамі ў руках

14:21

Ад Макаёнка на праспект пад’ехала 6-7 бусаў, з іх выйшлі спецслужбісты ў чорнай і зялёнай форме. Апошнія трымаюць помпавую зброю. Сілавікі рухаюцца ў бок калоны. Дэманстранты спыніліся каля корпуса БДАТУ і групіруюцца.

14:20

З боку метро «Маскоўская» даносіцца папярэджанне МУС аб парушэнні заканадаўства і хлапкі, падобныя на стрэлы.

14:10

Калона з некалькіх тысяч чалавек рушыла па праспекце Незалежнасці ад Парку Чалюскінцаў у бок Курапат

14:05

На бульвары Талбухіна затрымалі журналіста ТАСС Юрыя Шамшура

— Падышлі амапаўцы, запрасілі ў бусік, адвезлі на Калініна. Я папрасіў патэлефанаваць у рэдакцыю, камандзір з кімсьці звязваўся, высвятляў мае звесткі. У выніку завезлі за «1000 дробязяў», папрасілі прабачэння і адпусцілі, — распавёў Шамшур

13:52

Сёння сілавікі ездзяць, у тым ліку на мікрааўтобусах з нумарамі таксі. На праспекце Незалежнасці заўважаныя аўтамабілі з жоўтымі нумарамі Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Каля Курапатаў на МКАД ужо стаяць мікрааўтобусы з сілавікамі.

13:50

Людзі невялікімі калонамі ідуць па праспекце Незалежнасці да заводу «Луч», і ўжо некалькі сотняў чалавек сабралася на бульвары Талбухіна. Як распавядае адзін мужчына, да яго на бульвары падышлі два паставыя міліцыянты ў форме.

— Я проста сядзеў на лавачцы, піў колу, яны падышлі і кажуць: «Калі вы хочаце правесці гэты вечар дома, вам варта сысці адсюль — на бульвары будуць мерапрыемствы. Калі не хочаце, Працягвайце тут сядзець». Тое ж самае яны сказалі і бацькам, якія з дзецьмі збіралі лісце на бульвары, — распавёў мужчына.

13:30

Непасрэдна на абвешчаным шляху меркаванага Маршу супраць тэрору, які мае пайсці ў Курапаты, — толькі машыны ДАІ, паведамляюць карэспандэнты «Наша Ніва». Аднак метро Акадэмія навук. Парк Чалюскінцаў і Маскоўская закрытыя, а ў Мінску, як і кожную нядзелю, назіраецца канцэнтрацыя сілавікоў як у цэнтры, так і ў раёнах вакол маршруту Маршу.

12:45

У 12:40 у «мэтах бяспекі пасажыраў», на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

12:20

З праспекта Незалежнасці ў бок вуліцы Валгаградскай павярнулі аўтазакі і мікрааўтобусы. Вялікая калона тэхнікі і вадамёт накіраваліся на вул. Каліноўскага.

Актыўнасці сілавікоў заўважаныя і каля стэлы на праспекце Пераможцаў.

12:10

З раніцы ў Мінску заўважана спецтэхніка, агароджы на Плошчы Незалежнасці і Кастрычніцкай, а таксама перакрыты ўваход у Парк Чалюскінцаў.

Традыцыйна адключаны мабільны інтэрнет

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Приехал в сельмаг за овсом
Фото Пинского райисполкома из ВК
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива Василия Мацкевича
Фото иллюстрационное, fotokonkurs.ru

Новости компаний

В стране и мире

Фото: gov.uk
Фото: Александр Шичко, Прессбол
Фото иллюстрационное
Фото: elle.ru
Фото МИД Беларуси
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное, nauka-novosti.ru

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x