28 марта 2023, вторник18:29

В стране и мире

У Беларусі ліквідуюць аб’яднанне алерголагаў і імунолагаў

15 марта 2023, 12:48

Фото иллюстрационное, lumex.ru

Фото иллюстрационное, lumex.ru

Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Міністэрства юстыцыі.

 

6 сакавіка Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць Беларускую грамадскую арганізацыю «Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў», паведамляе «Віцебская вясна».

Офіс арганізацыі быў у Віцебску. Яе асноўнымі заснавальнікамі і чальцамі з’яўляліся пераважна супрацоўнікі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта.

«Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў” была заснаваная ў 1998 годзе. З 2013 года яна ўваходзіла ў Сусветную арганізацыю алергіі (WAO).

Сябры арганізацыі распрацоўвалі і ўкаранялі ў практыку новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі алергічных захворванняў, імунадэфіцытаў і іншых відаў імунапаталогіі. Сярод іх былі сапраўдныя прафесіяналы: толькі ў кіраўніцтве асацыяцыі працавалі восем прафесараў і пяць дацэнтаў.

Асацыяцыя трапіла пад «зачыстку» грамадскіх арганізацый, якая ідзе ў Беларусі з ліпеня 2021 года. За гэты час былі знішчаныя сотні грамадскіх арганізацый.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!

Все регионы

автолавка
Фото: Reform.by
Фото из соцсетей
Фото Лунинецкий лесхоз
Фото: «КСБ Виктори Рестораны»
Фото иллюстрационное
Фото ivnrcgie.by
Фото пресс-службы РУПП Гранит

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: evroopt.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото interfax.by
Фото pixabay.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя