5 декабря 2020, суббота12:08

Общество

У бібліятэцы лічаць, што аматары папяровай кнігі будуць заўжды

17 сентября 2015, 14:55

У пінскую гарадскую бібліятэчную сетку ўваходзяць восем бібліятэк, адна з якіх дзіцячая. Штогод іх паслугамі карыстаюцца больш за 25.000 чытачоў. Толькі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы кніжны фонд налічвае 127.000 асобнікаў.

Як расказала Медыя-Палессю дырэктар Пінскай гарадской бібліятэчнай сістэмы Дзіна Лагодзіч, пінскія бібліятэкі маюць даволі моцную матэрыяльна-тэхнічную базу і забяспечаны аргтэхнікай. На сённяшні дзень для аказання паслуг чытачам маюцца каля 60 камп’ютараў і больш за два дзясяткі ксераксаў і шматфункцыянальных машын. Прычым, у межах дзяржпраграмы “Культура Беларусі”, якая будзе доўжыцца да 2017 года, тэхнічнае забеспячэнне бібліятэчнай сеткі будзе паляпшацца. З 2015 года ўлік і рэгістрацыя чытачоў вядзецца ў электроннай форме.

“Акрамя таго, у нашых установах працуе шмат розных клубаў па-інтарэсах. Напрыклад, клуб “Паліглот” для вывучэння замежных моў, краязнаўчы клуб, духоўна-асветніцкі цэнтр “Вытокі”, літаратурна-музычная гасцёўня “Шчырасць”, у якую на сустрэчы з чытачамі запрашаюць дзеячаў культуры. Таксама пачаў працу цэнтр прававой інфармацыі”, – кажа Дзіна Лагодзіч.

Каб зацікавіць чытача, бібліятэкары ладзяць нестандартныя мерапрыемствы. Напрыклад, мінулым летам праводзілі “Чытальны зал пад адкрытым небам”, падчас якога знаёмілі людзей на вуліцах горада з кніжнымі навінкамі. Сёлета на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі будзе адчынены інфармацыйна-культурны цэнтр, у якім пінчане і госці горада змогуць бавіць вольны час: чытаць кнігі і часопісы, глядзець фільмы, зладзіць сэрфінг па інтэрнэту і абмеркаваць цікавыя тэмы.

“Нягледзячы на развіццё інтэрнэт-тэхналогій і кніг на электронных носьбітах, аматары папяровай кнігі будуць заўсёды. Таму што падчас чытання звычайнай кнігі чалавек атрымлівае асалоду, а чытанне з гаджэту – гэта ўжо іншыя адчуванні. Тым больш, шмат хто з нас і так на працы сутыкаецца з камп’ютарамі і ад іх хочацца проста адпачыць”, – лічыць галоўны пінскі бібліятэкар.

Тэматычныя выставы працуюць заўжды

Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі Лілія Моцюк распавяла аб тым, як стаць чытачом быбліятэкі і якія кнігі карыстаюцца найбольшым поспехам: “Карыстальнікам абанементскай залы нашай бібліятэчнай сістэмы можа стаць любы жыхар Пінска. Для гэтага трэба прад’явіць пашпарт, звесткі з якога ўнясуць у спецыяльны фармуляр (таму дзеткі першы раз павінны прыйсці з бацькамі). Госці сталіцы Палесся могуць скарыстацца паслугамі чытальнай залы, дзе ёсць шмат навінак перыёдыкі і літаратуры”.

У асноўным пінчукі бяруць кніжныя навінкі, аб якіх даведваюцца з інтэрнэта. Бывае, што іх нельга скачаць бясплатна, таму і ідуць у бібліятэку. Для прыцягнення чытачоў праводзяцца розныя інфармацыйныя мерапрыемствы і створаны бібліятэчны сайт, на якім змяшчаюцца віртуальныя выставы, электронны каталог і рэклама навінак, што паступілі ў бібліятэчныя фонды. Моладзь часта шукае падручнікі.

“У цэнтральнай бібліятэцы мы абслугоўваем у асноўным дарослага чытача, аднак сёлета арганізавалі спецыяльны вугалок дзіцячай кнігі. Туды прыходзяць мамы і таты з дзеткамі, маленькія цягнуцца да яркіх кніжак. Цікава, што на летніх канікулах бабулі сваім унукам, якія навучаюцца ў малодшых класах, бяруць пачытаць кніжкі. Мы заўважылі, што людзі пачалі вяртацца да традыцыйнай кнігі. Часам, прачытаўшы твор у электронным выглядзе, яны  перачытваюць яго ў папяровым варыянце і кажуць, што так лепей”, – сцвярджае Лілія Моцюк.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива Василия Мацкевича
Фото иллюстрационное, fotokonkurs.ru
Фото иллюстрационное, pinterest.ru
Фото иллюстрационное / Фото: gorodishe.by

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x