28 марта 2023, вторник12:02

Выборы

У час выбараў фатаграфаваць выбарчыя бюлетэні не забараняецца

19 июля 2020, 14:47

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае

У час выбараў фатаграфаваць запоўненыя выбарчыя бюлетэні не забараняецца, але публікаваць іх можна толькі пасля 20.00.

Такую думку ў размове з “Еўрарадыё” выказала Лідзія Ярмошына.

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, публікаваць фота бюлетэняў у дзень выбараў нельга, пакуль ідзе галасаванне, — гэта значыць да 20:00. Фатаграфаваць запоўненыя бюлетэні і рабіць сэлфі на ўчастках — законна.

Але вось выкладваць іх у сацыяльных сетках нельга — гэта будзе расцэнена як агітацыя.»Рэч у тым, што пакуль ідзе дзень выбараў, гэта значыць 9 жніўня, да 20 гадзін гэта рабіць нельга. У сілу таго, што гэта ўжо агітацыя. А агітацыя ў дзень выбараў забароненая», — расказала Ярмошына ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Фатаграфаваць і публікаваць здымкі бюлетэняў людзі хочуць, каб супрацьстаяць магчымым фальсіфікацыям. Такія прапановы рэгулярна гучаць са штабоў розных кандыдатаў, 17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё гэтую думку паўтарыла Марыя Калеснікава, каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Тым, хто ўсё ж хоча апублікаваць фота свайго бюлетэня, кіраўніца ЦВК парэкамендавала пачакаць да наступнага дня.

Сам факт фатаграфавання бюлетэня з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства ва Украіне, Канадзе, ЗША. У Расіі гэта кваліфікуюць як парушэнне таямніцы галасавання.

Все регионы

автолавка
Фото: Reform.by
Фото из соцсетей
Фото Лунинецкий лесхоз
Фото: «КСБ Виктори Рестораны»
Фото иллюстрационное
Фото ivnrcgie.by
Фото пресс-службы РУПП Гранит

В стране и мире

Фото interfax.by
Фото pixabay.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by
Фото: mil.ru
Евгений Юшкевич / Наша Нива
По данным МЧС, от взрыва пострадали три дома. Местные жители прислали это фото телеграм-каналу «ЧП Тула»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя