Реклама Google

Столин

У краязнаўчым музеі новая выстава

Столінскі раённы краязнаўчы музей запрашае на выставу, прысвечаную Году кнігі. Як паведаміў галоўны захавальнік фонда Аляксандр Валер’евіч Марушка, выстава пачне працаваць 1-га верасня і прадоўжыцца ўсяго тыдзень.

Акрамя таго, зараз у музеі знаходзіцца выстава «Паэзія душы». У ёй прадстаўлены 17 карцін мясцовага мастака Сяргея Віктаравіча Місюна.
У краязнаўчым музеі таксама працуе пастаянная выстава драўляных ікон ХІХ стагоддзя «Сімвал веры» (33 экспанаты).