28 марта 2024, четверг14:51

Общество

У ліку пераможцаў сярод чытачоў беларускіх вершаў – тры дзяўчынкі са Століншчыны

8 января 2018, 16:34

Журы падвяло вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу сярод вучняў 7 і 8 класаў «Чытаем па-беларуску з velcom». 

Праходзіць конкурс пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Арганізатары конкурсу адзначылі, што яны ўдзячны ўсім удзельнікам конкурсу, іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры.

На працягу 2,5 месяцаў дзеці запісвалі відэа, дзе чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры, размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Журы вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

Журы падводзіць вынікі першага этапу конкурсу. Фота з velcom.by

На конкурс прыйшло 2048 відэа з усёй Беларусі агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Брэстчыны заявілі на конкурс 279 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, сярод якіх тры дзяўчынкі са Століншчыны.

Гэта Вольга Грыб з Альшанскай СШ №1, Аляксандра Кавалёва і Марыя Пашкевіч са Столінскай гімназіі. Спіс пераможцаў абласных этапаў размешчаны па тут.  

Абразок Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце” чытае сямікласніца Вольга Грыб

Васьмікласніца Марыя Пашкевіч чытае ўрывак з рамана Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”

“Рэквіем па кожным чацвёртым” Анатоля Вярцінскага чытае сямікласніца Аляксандра Кавалёва

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар ​​часопіса «Вясёлка Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні, пераможцы конкурсу атрымаюць смартфоны маркі Apple.


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя