28 марта 2024, четверг10:58

Общество

У Лунінцы ёсць людзі, якія ходзяць у бібліятэку кожны дзень

17 сентября 2015, 14:42

У чытальную залу Лунінецкай цэнтральнай бібліятэкі двое лунінчан прыходзяць практычна кожны дзень. Яшчэ адна лунінчанка па 2-3 разы на тыдзень бярэ кнігі на абанеменце. Ёсць і такія, хто чытае ўсёй сям’ёй.

Да Дня бібліятэк, які адзначаўся 15 верасня, Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка вызначыла сваіх самых актыўных чытачоў.

– Гэтыя людзі чытаюць заўжды, гадоў, напэўна, дваццаць, яны пастаянна прыходзяць у бібліятэку. І ідуць сюды кожны дзень, – расказвае галоўны бібліёграф ЦРБ Іна Бушыла.

Самымі актыўнымі наведвальнікамі чытальнай залы сталі нам. галоўнага рэдактара газеты “Інформ-Прогулка” Вадзім Вітальевіч Жылко, а таксама літаратар і краязнаўца, аўтар 15 кніг Іван Аляксеевіч Панасюк.

У бібліятэцы прызналіся, што Вадзім Жылко прыходзіць у чытальную залу кожны дзень і праводзіць там да паўгадзіны, а Іван Панасюк бывае крыху радзей, але часу бібліятэцы аддае больш.

Самай актыўнай чытачкай абанемента стала былы дырэктар СШ №1 г.Лунінца Валянціна Міхайлаўна Ярмушэвіч. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына 2-3 разы на тыдзень прыходзіць у бібліятэку, каб пачарпнуць порцыю свежай інфармацыі. Перавагу Валянціна Міхайлаўна аддае не толькі часопісу “Планета”, але і іншым палітычным выданням, а таксама жаночым часопісам.  

Ева Сяргееўна і Сяргей Паўлавіч Харытановічы сталі самай чытаючай сям’ёй у Лунінцы. У бібліятэцы кажуць, што да іх прыходзяць і дзеці Харытановічаў, і ўнукі. Самі ж яны ужо знаходзяцца на пенсіі і чытаюць у асноўным на абанеменце. У бібліятэку зазіраюць каля трох разоў на тыдзень. Перавагу сям’я аддае мастацкай літаратуры. Галоўны бібліёграф бібліятэкі адзначае, што гэта не проста часовыя чытачы, гэта тыя людзі, якія чытаюць усё жыццё.

15 верасня, у Дзень бібліятэк, цэнтральная раённая бібліятэка правяла “Библиосумерки”, дзе і адзначыла лепшых чытачоў.

Даведка МП: У праграме «Библиосумерек» Анастасія Пратасавіцкая прэзентавала новы зборнік вершаў «Небесный свод созвездиями искрист», работнікі бібліятэкі падрыхтавалі мноства кніжных выстаў, у тым ліку выставу копій старынных ікон лунінчаніна Сяргея Грыдзюшка, а таксама выставу кніг з аўтографамі вядомых аўтараў, якія пабывалі ў біблятэцы, пра сябе і аб сваім захапленні саломапляценнем распавяла Валянціна Коваль.

Копіі ікон Сяргея Грыдзюшкі

Іна Бушыла падабрала для выставы літаратуру па гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы ў Беларусі, выданні бібліятэкі, а таксама кнігі з аўтографамі пісьменнікаў і паэтаў

У бібліятэцы дзеляцца, што чытаючых людзей у раёне нямала: “Школьнікі прыходзяць са спісамі патрэбнай літаратуры, прыязджаюць з раёна, прыходзяць і студэнты. Паток не спыняецца. Пенсіянеры – пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі. Людзі чытаюць не толькі “лёгкую” літаратуру, многіх цікавіць класіка і творы замежных аўтараў. Пасля экранізацыі фільма людзі ідуць і шукаюць кнігу”. Пры гэтым адзначаюць, што жанчыны зараз часцей за мужчын прыходзяць у бібліятэку.

Цэнтральная раённая бібліятэка адкрылася ў 1946 годзе. Зараз у раённай бібліятэцы налічваецца каля 4.000 чытачоў. Кніжны фонд бібліятэкі – больш 70.000. У Лунінецкім раёне 35 устаноў бібліятэчнага тыпу (у тым ліку 2 бібліятэкі-клубы і адзін аўтобус, што возіць кніг ў некаторыя вёскі) абслугоўваюць каля 26.000 чалавек.


Все регионы

Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, bydobry.com

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя