23 января 2021, суббота23:49

Запись

У Пінску могуць з’явіцца новыя касцёлы?

9 июля 2012, 8:04

На мінулых тыднях іерархі Пінскай дыяцэзіі, біскуп Антоні Дзем’янка і біскуп дапаможны Казімір Велікаселец сустрэліся са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам і пінскім мэрам Аляксандрам Гордзічам.

Пра неабходнасць

На абодвух сустрэчах новапрызначаны біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка падзякаваў уладам за віншаванні, якія атрымаў у сувязі з прызначэннем на пасаду.

Пры размове з Канстанцінам Сумарам біскуп закрануў пытанні з’яўлення месцаў культу ў новых мікрараёнах гарадоў, куды ў сувязі з унутранай міграцыяй з вёсак перамясцілася частка каталіцкага насельніцтва.

На думку краязнаўцы Эдварда Злобіна, які  даследваў гісторыю Пінска за часы ІІ Рэчы Паспалітай (1921-1939), у палескай сталіцы даўно наспела неабходнасць пабудовы касцёлу ў новым мікрараёне:

“Гэта неабходна. Я не кажу аб тым, што трэба вялікі касцёл. Можна ўзвесці досыць сціплы будынак на некалькі дзесяткаў вернікаў і гэтага будзе дастаткова. Не ўсе маюць магчымасці заехаць у цэнтр месца”.

Каталіцкія вернікі характарызуюць Антонія Дзем’янка як чалавека энергічнага, адказнага. Многія звязваюць з ім ажыццяўленне доўгачаканых планаў.

Касцёл на могілках

У Пінску на старажытных каталіцкіх могілках XIX стагоддзя, якія рэгулярна пакутуюць ад вандалаў, калісьці быў касцёл. Зруйнавалі яго ў часы панавання атэістычнай улады бальшавікоў. З пачатку 90-х гадоў больш старэйшыя вернікі не аднаразова выказваліся за аднаўленне, але гэта засталося на ўзроўні размоў.

Штогод на месцы праходзіць малебен.

Аднавіць было б добра. Па двух прычынах. Па-першае, само месца гаворыць за сябе. Па-другое, у раёне могілак пражываюць вернікі, якім з-за ўзросту ўжо цяжка дабірацца ў катэдру.

Касцёл Святога Станіслава

(…) У сувязі з тым, што будынак па сваім тэхнічным стане не можа быць адноўлены для выкарыстання пад культурна-побытавае памяшканне, а таксама не з'яўляецца архітэктурным помнікам (…), так у ліпені 1953 года прагучала матывацыя старшыні Пінскага гарвыканкама Фёдара Пастухова (1904-1967) аб неабходнасці знесці касцёл св.Станіслава на гарадской плошчы. У жніўні таго ж году катэдру падарвалі. Пінск назаўжды згубіў архітэктурны шэдэўр, які захапляў гасцей з усяго свету.

Гэта быў буйнейшы касцёл у Рэчы Паспалітай.

Цяпер на яго месцы ГДК і плошча, на якой час ад часу праходзяць народныя гулянні.

У 2007 годзе, ў момант рэстаўрацыйных прац на плошчы, дэмакратычная супольнасць і аматары мінуўшчыны прапанавалі аднавіць катэдру, але адказ быў прадказальны. Галоўная прычына — адсутнасць фінансаў, а ўжо пасля — жаданне і патрэба.

Касцёл Карла Барамеўша

Захаваны да нашых часоў, але з 1960-х камуністычныя ўлады зачынілі касцёл і выкарыстоўвалі памяшканне ў гаспадарчых мэтах. У 1980 годзе аддалі пад канцэртную залу.

У пачатку 90-х улады прапанавалі Казіміру Свёнтку перадаць будынак Пінскай дыяцэзіі, але кардынал адмовіўся з-за цяжкага фінансавага стану. Тады не было грошай, каб нават утрымоўваць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Вядома, што касцёл Карла Барамеўша вымагае шмат сродкаў на яго ўтрыманне, а прыбытак ад канцэртаў мізэрны. Магчыма, што Міністэрства культуры пры жаданні каталіцкіх іерархаў магло б зноў прапанаваць перадаць ва ўласнасць дыяцэзіі.

Размоў шмат, чутак яшчэ больш, але ці пачнуцца рэальныя змены пакажа час. Ва ўсялякім выпадку, з’яўленне новага касцёлу ў Пінску ніякім чынам не пашкодзіць гораду, а будзе толькі моцным плюсам для развіцця рэлігійнага жыцця.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Фото использовано в качестве иллюстрации, vyksavkurse.ru
Председатель колхоза имени М. Горького Василий Горошко на хлебном поле. Фото РИА Новости
Фото иллюстрационное
Скришот видео ТРК
Логишин. Фотография Альфреда Микуса
Фото: © Сергей Мальгавко/ТАСС
Участники пикета после освобождения из ИВС в кругу друзей. Сергей Сахвон третий справа на снимке

Новости компаний

В стране и мире

Фото с сайта businessman.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото используется в качестве иллюстрации, со страницы Tessenderlo Group в twitter
Кадр из фильма, ruskino.ru
Фото: www.sb.by
Фото СК
Фото: mosty-zara.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x