24 октября 2020, суббота01:53

Запись

У сталіцы палескага ганчарства прайшло свята вёскі

29 июля 2014, 23:09

У нядзелю, 27 ліпеня, вёска Гарадная, што на Століншчыне, сустракала гасцей. Традыцыйнае свята “Гараднянскі кірмаш” вабіла турыстаў з навакольных гарадоў і вёсак. Асноўныя падзеі свята грунтаваліся вакол ІV Міжнароднага плэнеру ганчароў, які ўжо больш як тыдзень праходзіць у Гарадной.

Як паведамляла Медыя-Палессе, на плэнер прыехалі ганчары з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы. Менавіта яны задавалі тон мерапрыемству,у праграме якога былі ганчарныя майстар-класы, урачыстае выйманне новага посуду са старажытнай печы, услаўленне майстроў і выстава керамікі.  У сваю чаргу кіраўніцтва сельвыканкама ўзнагародзіла сваіх выбітных аднавяскоўцаў і зладзіла шыкоўную канцэртную праграму.

“Гараднянскі кірмаш” у сталіцы палескага ганчарства выклікае падвойныя пачуцці. З аднаго боку, арганізатары свята робяць шмат для захавання старадаўняга промыслу, у Гарадной нават пабудаваны вялікі Цэнтр ганчарства, дзе ёсць выставачныя залы і сучаснае абсталяванне, там навучаюцца маладые гардчукі.

З іншага боку, аўтэнтычнага посуду ўжо амаль не вырабляюць. Аб гэтым гаворыць стары ганчар Рыгор Кавалька: “Моладзь актыўна з’язджае ў горад, а старыя майстры кажуць, што з ганчарства не пражывеш, таму няма каму працягваць традыцыю. На сённяшні дзень у Гарадной працуе толькі два старых ганчары”.

Праўда, са старажылам не згодны госці свята, якія дзясяткамі набывалі гарадзянскія глечыкі, збанкі, міскі і кружкі. Напрыклад, Аляксей з Пінску лічыць, што гэтай справе не хапае сучаснага маркетынгу: “Сёння керамічныя вырабы ў модзе, і як экалагічны посуд, і як прадмет інтэр’еру. Майстрам проста трэба разнастаіць свой асартымент і актыўней выязджаць на кірмашы ў вялікія гарады, як і рабілі іхнія продкі. А, калі сядзець у хаце на пячы – то рамяство канешне знікне”.

Цікава, што ў мясцовай краме Белкаапсаюзу ўвогуле не было гараднянскага посуду і сувеніраў, іх месца на паліцах займаў посуд з Радашковічаў і кітайскія сувенірныя магніцікі з выявамі беларускіх адметнасцяў.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

А теперь он - чемпион

Каплица сейчас
Фото иллюстративное
Фото иллюстрационное
Фото из открытых источников
Виктор Ярошук
Фото иллюстративное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x