28 марта 2024, четверг20:41

Культура

У Століне будуць шукаць папараць-кветку

5 июля 2017, 11:32

Народнымі гуляннямі ў купальскую ноч адзначаць свята ў гарадскім парку Століна ў чацвер, 6 ліпеня.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, мерапрыемства пачнецца са святочнага тэатралізаванага шэсця ў 20.50. Ад галоўнага ўваходу ў парк у накірунку сцэнічнай пляцоўкі па цэнтральнай алеі пройдуць удзельнікі свята.

У 21.00 пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне ў выкананні народных калектываў горада і раёна. На 22.00 запланаваны пачатак гульнявой праграмы, у 22.30 плануецца шэсце да берага ракі і распальванне купальскага вогнішча з карагодамі вакол яго.

З 23.00 да 01.00 для ўсіх, хто збярэцца ў гарадскім парку, арганізуюць дыскатэку.

У час свята будуць працаваць гандлёвыя рады, людзей чакаюць разнастайныя гульні і конкурсы.

Моманты купальскай ночы ў Століне ў 2015 годзе і ў 2016 годзе.

ДАВЕДКА МП:

Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.

Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства.. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці. 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя