29 января 2023, воскресенье09:29

Культура

Упершыню сустрэліся «Спатканне» і «Натхненне»

25 мая 2017, 14:27

Сустрэча клубаў «Натхненне» і «Спатканне» адбылася ў бібліятэцы Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. 

Загадчык вучэбна-метадычнай установы Валянціна Грэчка вітала ўсіх, хто прымаў удзел у сустрэчы. Яна адзначыла, што такія сустрэчы патрэбны, а таксама дадала, што праз некаторы час у месцы правядзення мерапрыемства будзе створаны музей адукацыі раёна. Валянціна Грэчка пажадала прысутным добрага настрою, прыемных уражанняў ад сустрэчы, творчасці, натхнення і здароўя.

Клуб «Натхненне» – суполка педагогаў раёна, якія актыўна займаюцца творчай дзейнасцю. Сярод сяброў клуба ёсць даволі вядомыя не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй краіне паэты Віктар Вабішчэвіч, Галіна Бабарыка.

Клуб «Спатканне» – клуб клуб ветэранаў працы, які аб’ядноўвае ў сваіх радах менавіта тых ветэранаў, якія і сёння займаюць атыўную жыццёвую пазіцыю, займаюцца творчасцю, даволі шмат падарожнічаюць, ладзяць цікавыя сустрэчы. Кіраўнік клуба Людміла Кісель пазнаёмла настаўнікаў з клубам «Спатканне», якія ў завяршэнне яе выступлення выканалі песню, а Ларыса Вырко прачытала ўласныя вершы.

Кіраўнік клуба «Натхненне» Таццяна Жук

Удзельнікі клуба «Натхненне» таксама выканалі песню, што стала гімнам клуба. Старшыня клуба Таццяна Жук пазнаёміла з удзельнікамі клуба «Натхненне», пасля чаго кожны падзяліўся з прысутнамі сваёй творчасцю. Педагогі рассказалі пра сябе, пра тое, што іх хвалюе, пра тэмы, якія яны ўзнімаюць у сваіх творах.

Віталь Адамаў, Васіль Казачок і Святлана Кананчук

З асаблівым задавальненнем слухалі прысутныя паэзію Віктра Вабішчэвіча і Галіны Бабарыка. Кожны мог уступіць у гутарку з паэтамі, задаць ім пытанні, пацікавіцца крыніцай натхнення.

Віктар Вабішчэвіч

Галіна Бабарыка

 Арганізатары сустрэчы падрыхтавалі салодкі стол. Удзельнікі сустрэчы клубаў атрымалі задавальненне і выказалі пажаданне, што гэта сустрэча паміж імі будзе не апошняй.

Удзельнікі сустрэчы ў Століне

 

Все регионы

Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, Брестского ОУ МЧС
Фото использовано в качестве иллюстрации, ПСО «Витязь» в соцсетях
Данила Климович. Фото: nhl.com
Фото из архива МП
Фото ГТК
Фото СК
Фото УВД
Фото использовано в качестве иллюстрации из архива МП

В стране и мире

Фото: naviny.media
Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: adukar.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Global Look Press/Silas Stein
Сергей Петрухин и Александр Кабанов / Фото из архива Медиа-Полесья

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя