26 сентября 2021, воскресенье15:28

Общество

«Увольняя таких икон, как Мрочек и Мартов, система ускоряет отъезд тех, кто его откладывал»: чистый отток медиков за январь — 724 человека

14 марта 2021, 11:31

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ex-press.by

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ex-press.by

В Беларуси публикуются данные о чистом притоке и оттоке рабочих различных сфер. Сравнив его, можно увидеть, какие ветви в упадке, а какие растут. Мы изучили графу «здравоохранение» как одну из фундаментальных для государства.

Рэальнасць сумная. Па афіцыйных дадзеных, толькі за студзень 2021 года чысты адток кадраў са сферы аховы здароўя склаў 724 чалавекі.

Калі зазірнуць яшчэ на сайт дзяржаўнай службы занятасці, то станам на 10 сакавіка там 4335 вакансій доктара (+162 з лютага), 1736 вакансій санітараў і 2919 вакансій медыцынскіх сёстраў.

Адсачыўшы дынаміку за апошнія некалькі год, атрымліваецца, што Беларусь губляе медыкаў на чыстай аснове з 2016 года.

Да 2016-га таксама былі гады з чыстым адтокам, але яны дзе-нідзе кампенсоўваліся гадамі з чыстым прытокам. А вось з 2016-га як прарвала.

Пакрысе, пакрысе, і ў 2019-м краіна страціла ўжо больш за 400 спецыялістаў, у 2020-м каля таго, 2021 ужо пабіў усе рэкорды.

З 2021 годам усё зразумела. Мы ўжо неаднаразова апісвалі маштабы ўцёкаў медыкаў.

Але мы паспрабавалі зразумець, чаму 2019 стаў пераломным, калі медыкі пачалі бегчы рэкорднымі тэмпамі.

Пасля размоваў са спецыялістамі вымалёўваюцца такія асноўныя прычыны:

— У 2019 Польшча і Германія спрасцілі працэдуру пацверджання медыцынскіх дыпломаў краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.

— Рэкордная колькасць абітурыентаў, якія паступалі ў медыцынскія ВНУ у 2010 годзе, аказаліся «свабоднымі» у 2019-м пасля заканчэння усіх стадый вучобы.

— У 2019 змянілася сістэма налічэння заробкаў, прэмій і уліку працоўнага часу, у выніку чаго многія страцілі ў грошах.

Пра гэта нам сказалі некалькі медыкаў, з якімі мы пагаварылі.

Рэпрэсаваныя выкладчыкі БДМУ дадаюць да прычын масавага сыходу той факт, што заробкі медыкаў выглядаюць мізернымі, і многія выпускнікі пачынаюць шукаць лепшай долі адразу, як гэта становіцца магчымым.

Гэта справядлівы аргумент. Варта зірнуць у афіцыйную статыстыку заробкаў — прамысловаць абганяе медыцыну на 20—30%. Пры тым што вельмі часта прамысловасць — такая ж датацыйная сфера, як і медыцына.

Даходзіць да абсурдаў: у ліпені 2020 года дырэктар Беларускага металургічнага завода хваліўся 1400 рублямі сярэдняга заробку на прадпрыемстве. Як потым стала вядома, гэта не заробленыя, а цалкам крэдытныя заробкі. У гэты ж час сярэдні заробак медыкаў па краіне быў 1177 рублёў, нават з улікам кавідных выплат.

Што з гэтым усім рабіць, рашуча не зразумела. Няма ніякіх прыкмет, што адток медыкаў спыніцца.

«Нагрузка павялічваецца, статус падае. Многіх рэпрэсавалі, многія плюнуць і з’ездуць», — лаканічна кажуць «Нашай Ніве» медыкі і дадаюць, што звальняючы такіх ікон прафесіі, як Мартаў і Мрочак, сістэма падштурхоўвае да ад’езду тых, хто раней адкладаў яго.

5 1 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мебель из лозы своими руками

Фото Полесский драмтеатр
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Global Look Press/Evgeny Sinitsyn/Xinhua
Данила Климович. Фото: nhl.com
Фото носит иллюстративный характер
Фото: Ridgeback Biotherapeutics
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

Алан Ланкастер. Фото: twitter.com/chief_squidger

Умер основатель Status Quo Алан Ланкастер

В Сиднее в возрасте 72 лет умер основатель британской рок-группы Status Quo Алан Ланкастер.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x