30 ноября 2020, понедельник08:28

Происшествия

Узброены мяцеж у Таджыкістане: забіты 33 вайскоўцы, верныя прэзідэнту Рахмону

5 сентября 2015, 8:10

У ходзе нападаў ў Душанбэ загінулі 33 супрацоўнікі МУС і Мінабароны Таджыкістана, а таксама 9 вайскоўцаў з групоўкі мяцежнага намесніка міністра абароны, паведамілі ў пятніцу інфармацыйныя агенцтвы. Нападамі кіраваў былы намеснік міністра абароны Абдухалім Назарзада. Ён належаў да таджыцкай апазіцыі, што ваявала за ўладу ў 1990-я, а пасля, паводле пагаднення пра мір, атрымала 30% пасадаў […]

У ходзе нападаў ў Душанбэ загінулі 33 супрацоўнікі МУС і Мінабароны Таджыкістана, а таксама 9 вайскоўцаў з групоўкі мяцежнага намесніка міністра абароны, паведамілі ў пятніцу інфармацыйныя агенцтвы.

Нападамі кіраваў былы намеснік міністра абароны Абдухалім Назарзада. Ён належаў да таджыцкай апазіцыі, што ваявала за ўладу ў 1990-я, а пасля, паводле пагаднення пра мір, атрымала 30% пасадаў у дзяржапараце.

На мінулым тыдні прэзідэнт Рахмон забараніў Партыю ісламскага адраджэння, што выйшла з узброенай апазіцыі 90-х і звольніў Назарзаду.

Як паведамляецца, Назарзада і 135 верных яму байцоў дэсантна-штурмавой брыгады Міністэрства абароны знаходзяцца за 45 кіламетрах на ўсход ад Душанбэ ў цясніне Раміт.

Таджыкістан уваходзіць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы разам з Беларуссю.

Грамадзянская вайна 90-х ішла між ісламістамі і посткамуністамі. На чале апошніх стаяў прэзідэнт Рахмон. Пасля падпісання дамовы аб прымірэнні Рахмон паступова падмяў пад сябе ўсе структуры ўлады ў краіне. 

На сітуацыю ў краіне моцна ўплывае вайна ў Афганістане, дзе жыве шмат таджыкаў, і падзенне эканомікі Расіі, у выніку якога шмат гастарбайтараў вымушаны былі вярнуцца дамоў беспрацоўнымі.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Благотворительной организации
Фото иллюстративное
Скриншот видео
Фото Пинского погранотряда

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x