27 ноября 2020, пятница12:00

Общество

В Минске демонстранты вышли на Марш народовластия ОНЛАЙН

8 ноября 2020, 14:17

Тут і ніжэй — фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Тут і ніжэй — фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Несколько сотен демонстрантов были задержаны в Минске при попытке провести «Марш народовластия». Демонстрантов в центре были тысячи, но силовики пресекали любые попытки людей собраться в одном месте.

17:04

17:04

16:33Усе станцыі метро зноў працуюць, паведамляе метрапалітэн.

16:08

Мінск. Жанчына абдымае дзіця, каб тое не бачыла, як сілавікі хапаюць людзей на вуліцы Багдановіча насупраць парку Дружбы Народаў.

15:49Затрыманні людзей адбыліся ў раёне метро Пушкінская, а таксама ў процілеглым канцы горада, на Багдановіча насупраць парку Дружбы Народаў.

15:42Сярод затрыманых у Мінску сёння — зорка лёгкай атлетыкі, срэбны прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка.

15:41На Нямізе ля «Бургер Кінга» сілавікі паклалі на ўваходзе ў свой бусік беларускі нацыянальны сцяг і топчуць яго. Такое сілавікі практыкавалі і раней, прымушаючы затрыманых дэманстрантаў наступаць на сцяг.

15:26

15:18Паміж Нямігай і Раманаўскай Слабадой супрацоўнікі ГУБАЗіКа спынілі аўто, груба выцягнулі з яго двух хлопцаў і пацягнулі ў свой бус. Пасля сілавікі самі ўручную адвялі машыну затрыманых на ўзбочыну.

15:16

15:15

14:31Некалькі хвілін таму затрыманні адбыліся на вуліцы Старажоўскай — каля 30 затрыманых, на Нямізе — на другім паверсе гандлёвага дома на Нямізе. Сілавікі таксама перакрылі скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы.

14:24Дзікасць: сілавік нагою моцна б’е затрыманага, якога вядуць два іншыя сілавікі і які не аказвае ніякага супраціву.

13:45Пакуль дэманстрантаў разганялі на Кальварыйскай, іншая калона сабралася за 2 км адтуль, каля Белай Вежы. І рушыла ў цэнтр па Багдановіча.

13:40Сілавікі разагналі дэманстрантаў на рагу Кальварыйскай-Ціміразева ў Мінску.

13:31Група дэманстрантаў перакрыла Кальварыйскую ў раёне станцыі метро «Фрунзенская» ля Факультэта журналістыкі БДУ. Людзі занялі скрыжаванне з Ціміразева і Цэткін, праезду няма. Дэманстранты падыходзяць з боку Заслаўскай і Ціміразева.

13:25Затрыманні дэманстрантаў адбыліся і на вуліцы Гвардзейскай. Асноўная маса дэманстрантаў тут адступіла ў кірунку вуліцы Ціміразева.

13:24

13:24

13:11Затрыманні адбыліся і на вуліцы Мельнікайце, куды прыбыла калона сілавікоў.

13:08На перакрыжаванні Багдановіча і праспекта Пераможцаў спыніліся 10 бусаў з сілавікамі. Выскачылі сілавікі і пачалі затрымліваць людзей.

На мосце цераз Свіслач побач з Траецкім прадмесцем стаіць Ніна Багінская з бел-чырвона-белым сцягам.

Некалькі соцень чалавек спрабуюць прайсці ад вуліцы Старажоўскай да Стэлы. Ім не даюць прайсці сілавікі, паведамляюць Tut.by і Белсат.

13:06Дэманстранты каля Стэлы выйшлі на праспект Машэрава.

13:05Канвоі сілавікоў у Мінску сустракаюць працяглым гудзеннем.

12:57На гары насупраць Стэлы ў Мінску тысячы людзей, скандуюць «Жыве Беларусь!»

12:49Кропкавыя затрыманні адбываюцца ў цэнтры Гомеля, паведамляе радыё Свабода. Там таксама спрабуюць сабрацца дэманстранты. Называюць імя затрыманага: Дзяніс Масальскі. У яго надгледзелі рэчы, знайшлі бел-чырвона-белы сцяг і пацягнулі.

12:48Людзі ў Мінску сцякаюцца да Стэлы, паведамляюць карэспандэнты Нашай Нівы.

12:35У Гродне ў цэнтр прыгналі аўтазак, з якога гучна грае «Саня останется с нами». Гучыць двухсэнсоўна, з улікам таго што дэманстранты сёлета масава скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак», пішуць чытачы «Нашай Нівы».

12:30Шмат бусікаў і аўтазакаў на праспэкце Пераможцаў. Пачаўся хапун. Каля дома на Пераможцаў, 1 затрымліваюць людзі ў цывільным з зялёнымі павязкамі на руках.

12:24Людзі цякуць у бок Стэлы, пакуль без сцягоў і плакатаў.

12:21Каля Ратушы кропкава затрымліваюць людзей, іх вядуць у бусікі сілавікоў.

12:137 лістапада ў Беларусі было затрымана не менш за 116 чалавек, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» і тэлеграм-канал @Spiski_Okrestina.

Большасць затрыманых склалі медыкі — у Мінску іх затрымалі 60.

Акрамя таго, на праспекце Незалежнасці ў Мінску затрымалі не менш за 34 жанчыны, якія гулялі з кветкамі або кляновым лісцем.

7 лістапада ў Брэсце затрыманы Пятро Папчанка. Паспеў даслаць смс «мяне забралі», цяпер тэлефон недасяжны. Абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Увечары ў Камянцы (Брэсцкая вобласць) затрыманалі тры чалавекі: Аксану Старун, Дзяніса Цалыха, Юлію Меліхаву. 

У Магілёве затрыманы Пухаў Артур.

Такім чынам, усяго па стане на вечар 7 лістапада ў Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 16 829 затрыманняў (лічба няпоўная). Гэта самыя маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

12:02Сілавікі масава прысутнічаюць у цэнтры Мінска, дзе чакаецца збор дэманстрантаў, паведамляюць карэспандэнты Нашай Нівы

10:40

Закрыты все станции метро третьей линии, станции Октябрьская, Купаловская, Площадь Победы, Немига, Фрунзенская.

На станции Площадь Ленина закрыт вход со стороны Площади Независимости, но поезда останавливаются, сообщает метрополитен.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Пинский райисполком
Фото иллюстрационное
Скриншот видео
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: yandex.by
Фото: by.tribuna.com

Новости компаний

В стране и мире

Светлана Тихановская / Фото: Фото: Татьяна Зенькович/ЕРА
Фото иллюстрационное
Сергий Лепин. Фото: t.me/kyky_org
Скриншот из видео
Фото: 4esnok.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x