30 октября 2020, пятница04:27

Общество

В Минске прошёл Марш гордости: силовики выбрали жёсткую тактику

11 октября 2020, 15:57

Каждое воскресенье, начиная с 16 августа, в Минске проходят массовые марши протеста. Сегодня уже девятое такое воскресенье и 64 день протестов. Силовики сегодня выбрали жесткую тактику в отношении протестующих. Задерживали и журналистов, включая троих сотрудников Нашей Нивы. Из-за жесткого разгона на стеле сегодня сформировались несколько колонн. Поэтому сложно подсчитать точно, сколько людей участвовало сегодня в Марше.

19:08

Апошнія фота Надзеі Бужан, зробленыя перад затрыманнем.

18:15

17:48

На Пушкінскай затрымалі галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча разам з фатографам Надзеяй Бужан.

17:46

17:31

Сотні чалавек застаюцца на Пушкінскай. Перыядычна людзі блакуюць вуліцу Прытыцкага ў абодвух напрамках.

17:26

17:19

17:10

На Кальварыйскай ад Каскада да могілак адбываюцца кропкавыя сутычкі і затрыманні. Аўтамабілісты марудзяць рух, каб не даць праехаць сілавікам.

17:01

Разгон на Пушкінскай у фота Надзеі Бужан.

16:56

16:41

16:40

16:37

Паведамляюць пра гучны выбух у раёне Стэлы. Бачны дым.

16:35

Людзі заблакіравалі дарогу на Кальварыйскай каля могілак. Сілавікі, каля 100 чалавек са шчытамі, рухаюцца насустрач па тратуары.

16:33

16:31

У раёне Пушкінскай вялікая колькасць затрыманых, людзі разбягаюцца па дварах.

16:30

16:29

Карэспандэнт Нашай Нівы паведамляе, што дэманстрантаў у раёне Пушкінскай разганяюць са стралянінай. Працуюць вадамёты.

16:26

Тым часам, вялікая калона ўтварылася на вуліцы Багдановіча, рухаецца ў бок Нямігі.

16:23

Карэспандэнт Нашай Нівы паведамляе, што пратэстоўцаў акружаюць у раёне адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

16:21

Вадамёты пайшлі наперад калоны транспарту сілавікоў, яны даганяюць калону пратэстоўцаў. Уключыўся вадамёт, палівае людзей ля БонГатэля.

16:16

16:11

Тым часам, сілавікі чамусьці перакрылі вуліцу Леніна.

16:10

16:04

16:03

15:56

Людзі, якіх адцяснілі ад Стэлы, праз паркоўку «Кароны», выйшлі ў бок Кальварыйскай. Яны аб’ядноўваюцца з калонай, якая шла ад Раманаўскай Слабады.

15:53

15:51

Калона з тысячы дэманстрантаў ішла са Стэлы ад Праспекта Пераможцаў ў бок Нямігі. Каля кінатэатра «Беларусь» і Макдональдса на Танка дарогу перагарадзіў АМАП. Людзі ідуць па Кальварыйскай у бок «Кароны»

15:50

Верагодна, затрымалі журналістку «Нашай Нівы» Ірэну Кацяловіч

Ля Стэлы бачылі затрыманне дзяўчыны са светлымі валасамі ў камізэльцы «Прэса». Цяпер Ірэна не здымае слухаўку.

15:43

Ад метро «Фрунзенская» калона рушылі па Кальварыйскай у бок «каскаду».

15:42

На праспекце Машэрава, каля гасцініцы «Планета», сабралася шмат людзей. Яны стаяць на дарозе, скандуюць: «сабачку». На праспекце Пераможцаў у дварах затрыманні.

15:40

Міліцыя пацвердзіла выкарыстанне сьвятлошумавых гранатаў расійскаму РИА «Навіны». Нядаўна адмаўляла. Раней сілавікі таксама пацьвердзілі выкарыстаньне вадамётаў

15:37

Вадамёт працуе і на Стэле. Там таксама сілавікі са зброяй.

15:35

Вуліцу Камсамольскую перакрыў ланцуг АМАПу ў раёне кінатэатра «Перамога»

15:32

На Нямізе ў раёне KFC працуе вадамёт. Вялікая колькасць людзей рухаецца па Нямізе ў бок Гарадскога Валу.

15:30

З Юбілейнай плошчы спачатку выціснулі пратэстоўцаў — людзі разбегліся ў розныя бакі, фармуюць чарговыя калоны, зноў сабраліся на Юбілейнай, вялікая калона ідзе ад «Кароны» у бок цэнтру

15:28

Усяго сёння затрыманыя два дзясяткі журналістаў. У Віцебску затрымалі Таццяну Мацьвееву, Алеся Пілецкага, Змітра Казакевіча, Вячаслава Лазарэвіча, у Магілёве Алеся Асіпцова. У Гомелі Алену Германовіч, Алену Бычкову, Паўла Міцкевіча, у Гродне Марыну Харэвіч, Сяргей Людкевіч, Дар’ю Спевак, Вольгу Камягіну.

15:25

Калона, што ішла па Машэрава, вырашыла збочыць на Заслаўскую.

15:15

Дэманстранты перакрылі праспект Пераможцаў у раёне гасцініцы «Юбілейная», рухаюцца ў бок цэнтра.

Таксама калона ад скрыжавання Машэрава — Ціміразева пайшла ў бок Стэлы.

15:10

15:02

14:58

На Заслаўскай людзі ў зялёнай форме ў дварах і пад’ездах шукаюць пратэстоўцаў, карэспандэнт @nashaniva налічыў каля дзясятка затрыманых.

14:44

Працягваюцца жорсткія сутычкі, быў ужыты слезацечны газ. Карэспандэнт «Нашай Нівы» чуў адзін хлапок, але невядома, што гэта было.

14:43

Да Стэлы прыехалі сілавікі, заганяюць людзей у двары. Дзясяткі затрыманых.

Таксама паведамляецца, што ля «Планеты» адбылася сутычка з супрацоўнікамі ГУБАЗіК (людзьмі, падобнымі да брыгады Карпянкова), пратэстоўцы іх пагналі.

Тым не менш, усё больш людзей сцякаюцца да Стэлы.

14:39

Каля будынка Федэрацыі прафсаюзаў на рагу праспекту Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце ў Мінску затрымалі чатырох журналістаў. Сярод іх — фатограф дзяржаўнага агенцтва БелТА Раміль Насібулін. Усе яны былі ў камізэльках з пазнакай «Прэса». Супрацоўнікаў СМІ павезлі на «праверку дакументаў».

Тым часам людзі з крыкамі «Пайшоў вон!» адганяюць прапагандыста СТБ Азаронка, які намагаўся ўзяць інтэрвію ў пратэстоўцаў

Затрымалі журналістку «Камсамолкі» Алесю Добыш.

14:35

Фотакарэспандэнт «Анлайнера» Аляксандра Ружачка даслаў паведамленне «забралі». Карэспандэнты Аляксандр Уладыка і Аляксей Носаў, якія працавалі разам з ім, не выходзяць на сувязь

Затрымалі фатографа «Камсамольскай праўды» Святаслава Зоркага

14:25

Каля стэлы працягваюцца затрыманні. Аўтобусы пачалі заязджаць у двары дамоў ля стэлы, людзі разбягаюцца.

14:18

У бусе з журналістамі едзе і легенда беларускай фатаграфіі, Георгій Аляксандравіч Ліхтаровіч. У мужчыны на шыі прафесійны фотаапарат, таму яго і забралі, піша Tut.by

14:13

Карэспандэнты ТАСС Фядосенка, Грыгараў і Сцяпчанкаў адпушчаныя з РУУС у Менску пасля праверкі дакументаў, паведамляе ТАСС

13:59

У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнетам

13:55

Затрыманыя журналісты Сяргей Сацюк, Таццяна Каравянкова і Алена Талкачова (БелаПАН), Юрый Шамшур і Дзмітрый Дзмітрыеў з «Новага часу». Іх вязуць у Кастрычніцкі РУУС

13:45

Каля стэлы глядзяць заплечнікі, пасля надгляду некаторых затрымліваюць.

13:30

Пачынаюць закрываць станцыі метро

13:20

Каля «Галерэі» затрымалі фотакарэспандэнта Наталлю Фядосенка. Таксама ля «Галерэі» затрымалі журналістаў ТАСС Гаврыіла Грыгарава і Валерыя Сцепчанкава

12:55

На праспекце Пераможцаў у раёне вуліцы Ігнаценкі перакрылі рух у бок Палаца Незалежнасці

12:55

На праспекце Пераможцаў у раёне вуліцы Ігнаценкі перакрылі рух у бок Палаца Незалежнасці

12:31

Каля Палаца Рэспублікі з’явіліся сілавікі і агароджа

12:15

Стэла каля Музея Вялікай Айчыннай вайны агароджана

11:30

Тым часам у Мінск з самай раніцы сцягваецца ваенная тэхніка. Тэхніка была заўважана ва Уруччы, Ціміразева, Даўгінаўскім тракце.

ГЦ «Галерэя», што на Пераможцаў, паведаміў, што будзе працаваць з 17:00. KFC на Нямізе таксама будзе працаваць з 17:00

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото polessu.by
Фото regionavtica.ru
Такой клумба была в августе
Юлия Трусило и Вячеслав Перец. Фото предоставлено Белсату
Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x