21 октября 2020, среда21:19

Общество

Вербніца ў каталікоў

20 марта 2016, 18:34

Вербніца, альбо Пальмавая нядзеля святкуецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Вернікі трымаюць галінкі вербы і ядлаўца, якія сімвалізуюць пальмавыя галінкі

На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. Пасля літургіі асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Вярнуўшыся дадому вернікі ўтыкаюць асвечаныя галінкі за абразы, каб зберагчы дом ад няшчасцяў. Раней гэтыя галінкі ўтыкалі на палях, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, сушы і празмерных дажджоў.  Пазней асвечаныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаны галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года.

Святочная працэсія пасля літургіі

Святары апранутыя ў чырвонае адзенне

Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка (у цэнтры). На вялікія святы Імшу абавязкова ўзначальвае біскуп

Сапраўдныя вернікі прыводзяць на літургію сваіх дзяцей і ўнукаў

У двары касцёла на святы збіраецца шмат людзей

Тыдзень перад Вялікднем завецца  Страсным (Вялікім), у ім ёсць Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вербніцу ў Беларусі у адзін дзень адзначаюць рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты. Вялікдзень таксама будуць адзначаць у адзін дзень — 27 сакавіка.

Праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу праз месяц, 24 красавіка. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 1 мая.

У 2017 г. Вялікдзень будзем святкаваць усе разам — 16 красавіка.

Паводле nn.by, catholic.by

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Фото иллюстрационное
Фото Пинского лесхоза
Фото иллюстрационное, ustaliy.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото Пинского погранотряда
Фото из архива Медиа-Полесья
Макс Корж прибыл к месту проведения марша / Фото: tut.by
Фото: brest.mvd.gov.by

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x