4 декабря 2021, суббота19:31

Культура

Верш Ірыны Ляшкевіч – лепшы верш пра каханне

15 февраля 2018, 8:31

Верш Ірыны Ляшкевіч “Развітаецца травень калінаю белай...” стаў лепшым па выніках народнага галасавання ў паэтычнай гульні “Верш пра каханне: конкурс на прызы “Амерыканкі”.

Другое месца заняў верш Людмілы Хедаравай “Адпусці! – Разанула, як нож…”, трэцяе і чацвёртае месца занялі верш “Крэмній” Наталлі Васілевіч і верш “Прызначыш мне стрэлку ў пясочным гадзінніку…” Андрэя Хадановіча адпаведна.

Акрамя народнага галасавання быў зроблены выбар паэтычнага журы. Фаварыты публікі будуць названыя падчас фінальнай імпрэзы, якая адбудзецца ў межах “Ночы паэзіі” 17 лютага ў клубе “Грай”. На імпрэзу запрошана і Ірына Ляшкевіч.

ДАВЕДКА “МП”

Ірына Ляшкевіч нарадзілася яна ў вёсцы Мачуль, дзе жыве і цяпер. Зараз працуе ў Мачульскай базавай школа, з’яўляецца кіраўніком узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору  “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору. З 2004 года Ірына Ляшкевіч – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы з’яўляліся і з’яўляюцца на старонках абласных і рэспубліканскіх газет і часопісаў. І зараз яна таксама прымае ўдзел у конкурсе.

– Я яшчэ не асэнсавала добра. Перамога ў народным галасаванні не толькі мая перамога. Гэта перамога ўсіх прыхільнікаў маёй творчасці. Добра, што людзі маглі пачытаць не толькі мае вершы, але і вершы іншых аўтараў. А яшчэ за гэты час у мяне з’явіліся новыя сябры, – падзялілася ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья паэтка Ірына Ляшкевіч. – Дзякуй, дарагія сябры і карыстальнікі Фэйсбуку, за вашы галасы! У 20-30 гадоў у мяне нараджаліся ад кахання дзеці. У 40-50 гадоў ад кахання нараджаюцца вершы. Мне прыемна адчуваць вашу падтрымку!

Друкуем верш Ірыны Ляшкевіч, які перамог у конкурсе.

Развітаецца травень калінаю белай,
І растане ў ружовай вячэрняй зары.
Да пляча прыхінуся дзяўчынкай нясмелай-
Ты ў шчаслівае лета мяне забяры.
Забяры мяне ў росы, грыбныя світанні,
У шумлівыя ліўні пад свой парасон.
Зберажы мяне, любы, і наша каханне,
Зберажы гэты лёсам расквечаны сон…

Фота з facebook.com

Нагадваем, што арганізатарамі конкурсу выступілі кніжная серыя “Амерыканка”, Майстэрня “Незалежнасці 43”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Па ўмовах удзелу, патрэбна было размясціць у якасці каментара да паста ў Фэйсбуку адзін свой верш на тэму кахання, а затым распаўсюдзіць гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото onliner.by
Фото ПолесГУ
Фото использовано в качестве иллюстрации, postnews.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото очевидцев
Фотография иллюстрационная из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Фото
Фото использовано в качестве иллюстрации, myslo.ru

Новости компаний

В стране и мире

Китай закрыл страну для литовских грузов

Литовские предприниматели не могут растаможить свои товары в Китае. Как оказалось, с декабря Литва, как страна, исчезла из таможенной системы Китая. В результате получается, что для китайских таможенников такой страны, как Литва, не существует.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x