Лунинец

Віктар Марціновіч: "Сапраўдная літаратура павінна не адлюстроўваць, а ствараць"

"Пісьменнік, выкладчык, мастацтвазнаўца", - так пачаў знаёмства з прыхільнікамі сваёй творчасці ў Лунінцы Віктар Марціновіч. "Я прыехаў не столькі паказаць сябе, колькі паразмаўляць з вамі", - прызнаўся вядомы беларускі празаік.

Пісьменнік толькі вярнуўся з літаратурнай вандроўкі па Германіі і праз некалькі і дзён вяртаецца ў Вену, дзе зараз жыве і працуе. Таму лунінчанам пашчасціла пазнаёміцца з аўтарам такіх твораў, як “Паранойя”, “Сцюдзёны вырай”, “Сфагнум” і, нарэшце, “Мова”. 

“Жывы пісьменнік-празаік – такая істота, якая сустракаецца не часта”, - пажартаваў Віктар.

Чытачы пыталіся пра нараджэнне сюжэта “Мовы”, пра пачуцці, калі раман выйшаў свет. “Кніга прыйшлася да часу. Сапраўдная літаратура павінна не адлюстроўваць, а ствараць”, - адзначыў сп.Марціновіч.

Віктар Марціновіч распавёў пра хобі і творчасць, падзяліўся, якая ў яго мэта і што ў яго разуменні натхненне.

Пра “Мову” і ўражанні пісьменніка аб Лунінцы - у відэасюжэце на Медиа-Полесье.






-