26 октября 2020, понедельник09:56

Запись

Віталь Каратыш: «Мая перамога — гэта нібы аванс на будучыню»

19 февраля 2013, 7:15

У намінацыі «Палітыка» штогадовыя прэміі «Люблю Беларусь», якую чацвёрты раз уручыў «Малады фронт», перамог наш зямляк Віталь Каратыш – ён абышоў такіх вядомых палітыкаў, як Зянон Пазьняк і Анатоль Лябедзька. Сёння Віталь Каратыш – госць партала «Медиа-Полесье».

— Вядучыя онлайнавыя СМІ назвалі тваю перамогу сенсацыяй. А як ты сам успрыняў навіну пра тое, што стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі?

— Па-першае, я быў здзіўлены тым, што ўвогуле быў намінаваны на гэтую прэмію. Сябры скінулі спасылку на сайт, і там я пабачыў сябе. Пасля, на самой цырымоніі, вядучыя сказалі, што адбіраліся намінанты з розных галінаў грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі.

 

— У мінулыя гады, як вядома, пераможцаў выбірала журы. Зараз праходзіла інтэрнэт-галасаванне. Ці актуальная тут прыказка «не май 100 рублёў, а май 100 сяброў»?

— Лепей мець не 100 сяброў, а 1000 і нават болей. Толькі дзякуючы падтрымцы сяброў і землякоў я і перамог.

— Якія адчуванні былі ў той момант, калі ты атрымліваў узнагароду з рук мінулагодняга лаўрэата Уладзіміра Някляева?

— Шчыра скажу – было прыемна. Прыемна, што мяне заўважылі, вылучылі і, тым больш, прыемна было перамагчы. Але, як я і сказаў там на сцэне, не зусім правільна было параўноўваць палітыкаў такога рангу, лідараў палітычных партый, і мяне. Так што мая перамога была даволі ўмоўная, гэта нібы аванс на будучыню. А Някляеў падарыў мне сваю новую кнігу з аўтографам. Бліжэйшым часам збіраюся яе прачытаць.

— Усё ж краіна заўважыла, што падчас выбараў у парламент ты перамог у  сваёй вёсцы Кажан-Гарадок… Тое, што гэта адзначыў «Малады фронт», ці надало табе нейкія новыя сілы?

— Так, канешне! Пасля афіцыйнай часткі многія выказваліся ў маю падтрымку.

— А сам бы ты каму б з іншых прэтэндэнтаў у сваёй намінацыі аддаў перамогу?

— Там, на ўручэнні ўзнагароды, я сказаў, што ёсць многа палітыкаў, якія больш за мяне вартыя адзначэння. Узгадаў тых, хто зараз несправядліва сядзіць за кратамі за свае погляды. У Фэйсбук я сам прагаласаваў за Статкевіча.

— Дарэчы, у намінацыі «Змагар году» быў прадстаўлены яшчэ адзін наш зямляк Алег Стахаевіч. Што думаеш наогул пра сэнс сучаснага «змагарства»? За што змагацца ў мірны час?

— Алега я таксама падтрымаў сваім голасам ў Інтэрнэце. Нават у наш час людзі змагаюцца за права, законнасць, справядлівасць. І калі ў развітых краінах улады удзячныя за здаровую крытыку, спрабуюць хутка выпраўляць памылкі і недахопы, у нас любое іншадумства караецца.

— Ці змянілася нейкім чынам тваё жыццё пасля выбараў? Распавядзі, калі ласка, чым зараз займаешся?

— Я працягваю сваю працу ў рэгіёне, вучуся. Пабываў у Швецыі, напрыклад, дзе вывучаў досвед дзяржаўнай адміністрацыі і палітыкі. А зараз разам са спецыялістамі Фонду імя Льва Сапегі збіраюся працаваць над праектамі рэформаў дзяржаўнага самакіравання. Рэформы ў гэтай галіне для Беларусі непазбежныя.

— Падчас передвыбарчай кампаніі ў інтэрв’ю нашаму парталу ты адзначыў, што абавязкова будзеш дэпутатам парламента, бо шчыра да гэтага імкнешся. Ці не змяніліся твае планы?

— Мае планы не змяніліся. Дзякуй усім хто падтрымаў мяне! Спадзяюся, сваёй палітычнай працай у будучыні здолею апраўдаць ваш давер.

— Дзякуй, што знайшоў час для сустрэчы. Яшчэ раз віншуем! Новых перамог!

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

А теперь он - чемпион

Фото иллюстративное
Фото иллюстрационное
Фото из открытых источников
Виктор Ярошук

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x