18 октября 2021, понедельник03:49

Общество

Вучні ў вышыванках, жывыя беларускія літары і родная гаворка ў гарадской СШ №4

17 февраля 2016, 19:00

На перапынку па школе вучні ходзяць ў нацыянальным адзенні, некаторыя з іх пераўвасобіліся ў адметныя беларускамоўныя апостраф, мяккі знак ды "Ў кароткае". Нагода - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Вучні і настаўнікі размаўляюць на беларускай мове, у школе праходзіць акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску».

Настаўнікі гасцінна запрашаюць да шэрагу стэндаў і выстаў, што размясціліся ў школьным фае. Кожны дзень на працягу тыдня педагогі ладзяць мерапрыемствы на роднай мове. Адно з іх – «Разумнікі і разумніцы» — прайшло 16 лютага.

Арганізатары паклапаціліся не толькі пра пытанні, але і паказалі прысутным даўнія прылады працы і прадметы побыту

У актавай зале сабраліся вучні 8 і 9 класаў

Інтэлектуальная гульня на веданне беларускай мовы і культурных традцый народа ахапіла не толькі дзве каманды, але і ўсіх прысутных, якія, правільна адказваючы на пытанні, змаглі зарабіць сабе салодкія падарункі.

Песню на роднай мове выканаў настаўнік музыкі Віктар Мікалаевіч Барысевіч

У чаканні пытання

Прысутныя з захапленнем слухалі Аляксея Марцінкевіча з 7 “Б”

Падтрымка – толькі на беларускай мове

Праз пяць тураў гульні вызначылася і каманда-пераможца – “Кветачкі”

Настаўніца беларускай мовы Любоў Сяргееўна Масло адзначыла, што вучні падышлі як да мерапрыемства, так і да ўсяго тыдня мовы з усёй адказнасцю, дапамагалі ў яго пардыхтоўцы

Навіне пра тое, што ў пачатковых класах плануюць дабавіць гадзін беларускай мовы, настаўнікі вельмі рады. Любоў Сяргееўна Масло адзначыла: «Было б добра дабавіць гадзін мовы і ў старэйшых класах». На думку педагога, адной гадзіны мовы на тыдзень недастаткова, каб вучні маглі добра валодаць мовай.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мебель из лозы своими руками

Фото использовано в качестве иллюстрации
Данила Климович. Фото: nhl.com
Фото УВД
Фото со страницы РУПП «Гранит» в «ВКонтакте»
Фото иллюстрационное с сайта mozyrmed.ihb.by
Скриншот с трансляции службы
Фото Пинского горисполкома
Снимок носит иллюстративный характер /Фото: sport24.ru

Новости компаний

В стране и мире

Фото: twitter.com/brewerov.

Фотофакт. На здании магазина в Ленинградской области появился большой баннер с портретом Марии Колесниковой

На здании магазина в поселке Русско-Высоцкое Ломоносовского района Ленинградской области появились портреты белорусской политзаключенной Марии Колесниковой и российского оппозиционного политика Андрея Пивоварова, также брошенного за решетку.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x