28 января 2022, пятница05:02

Запись

«Вясёлая хатка» шукае сяброў!

25 июля 2012, 18:52

Калі ты пазітыўны, актыўны і крэатыўны, калі ты прагнеш да новага ці жадаеш апошні месяц лета правесці ў прыемнай, вясёлай кампаніі, то наступная прапанова менавіта для цябе! Зусім хутка непадалёку ад Лунінца з'явіца цікавае і нестандартнае месца - "Вяселая хатка" - месца, дзе можна не толькі весела, але і пазнавальна бавіць час.

Адна з арганізатарак, Настасся, распявяла карэспандэнту «Медиа-Полесья”:

Апошні год арт-жыццё краіны сканцэнтравалася ў так званых "незалежных ДК". Шмат хто чуў пра Арт-сядзібу ў Мінску ці ДК "La mora". Нешта падобнае мы вырашылі стварыць і ў Лунінцы. Мне здаецца, што нашаму гораду не хапае такога месца, дзе моладзь можа сустракацца, знаёміцца, разам глядзець цікавыя стужкі ці дыскутаваць.
На жаль, хатку ў сам
ім горадзе мы не знайшлі, але я не думаю, што гэта вялікая праблема. Кожны, хто захоча неяк прыняць удзел у жыцці "Хаткі", зможа проста звязацца з арганізатарамі.

Праца ў "Хатцы" ужо пачалася: фарбуюцца сцены, прыбіраецца смецце, але працоўных рук катастрафічна не хапае. Бо мы рамантуем не толькі саму хатку, але і дворык. Дарэчы, ён вельмі вялікі — вялікая прастора для рэалізацыі цікавых задумак.

Думаю, што атрымаецца вельмі цікавае месца, куды можна будзе прыехаць, сустрэцца з сябрамі ці проста паваляцца ў гамаку. 

Таксама ў нас будзе існаваць буккросінг — навінка для горада — бібліятэка, дзе кнігі можна браць бясплатна, чытаць, пасля вяртаць ці перадаваць іншаму. 

Плануем адчыніць "Хатку" ужо ў жніўні.

Каманда ініцыятныўных людзей запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да стварэння ўнікальнай для рэгіёна пляцоўкі для правядзення кіна-праглядаў, дыскусій, сустрэч з цікавымі людзьмі, выстаў, майстар-класаў, летнікаў. У кожнага ёсць ўнікальная магчымасць стварыць альтэрнатыву сумнаму і нецікаваму лету!

Звязацца з арганізатарамі можна праз мэйл: hatkazkraiu@gmail.com.

Вітаюцца пажаданні, ідэі і новыя сябры!

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Сказ о «Лягушке-путешественнице»

Фото использовано в качестве иллюстрации, myslo.ru
Фото использовано в качечестве иллюстрации, из архива МП
Фото из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото: sk.gov.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
фото ua.depositphotos.com
Снимок использован в качестве иллюстрации
Фото: @inier.ru
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Андрей Гаев. Фото: house.gov.by
Фото: REUTERS / Yves Herman/Pool

Полешуки

Новости компаний

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x